Знайсці
10.08.2018 / 18:4118РусŁacБел

На адкрыццё сэканд-хэнда ў Гродне чаргу займалі ажно з вечара ВІДЭА

Адкрыццё самага буйнога сэканд-хэнда ў Гродне 10 жніўня выклікала ажыятаж. Чаргу ля ўваходу ў краму людзі сталі займаць яшчэ з вечара, а да адкрыцця набралася больш за 200 чалавек, паведамляе Hrodna.life.

Прыцягнула гродзенцаў крама на вуліцы Паўднёвай не толькі сваімі маштабамі, але і акцыямі. Першай сотні кліентаў давалі падарункі, а таксама ля ўваходу ў краму працаваў бясплатны фудкорт.

Кірыл і яго сябры прыйшлі да сэканд-хэнда першымі. Маладыя хлопцы хацелі набыць у першую чаргу брэндавае адзенне.

«Так, мы ганяемся за шмоткамі і брэндамі, таму прыходзім сюды першымі. Былі каля крамы дзесьці ў 20:00, а ўжо да ночы сталі падцягвацца і іншыя людзі», — кажа Кірыл.

Да 23:00 ля сэканд-хэнда стаяла чарга каля 20 чалавек. У асноўным гэта моладзь. Раніцай да новай крамы прыйшлі і старэйшыя гродзенцы.

«Вы думаеце мы ад добрага жыцця тут стаім? Нам сорамна, што мы вымушаныя купляць вопратку ў такіх крамах. Вось да чаго дакаціўся беларускі народ», — сказала перад адкрыццём адна з пенсіянерак.

Адчынілі дзверы ў буйны сэканд-хэнд ў 9 раніцы і людзі паваліліся туды натоўпам.

Руслан Кулевіч, Hrodna.life

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930