Даслаць навіну
Знайсці
10.08.2018 / 17:25 16

ТАСС: Нягледзячы на скідкі Расійскай чыгункі, Беларусь амаль не пераарыентавала пастаўкі нафтапрадуктаў на расійскія парты

Скідкі, якія ўвяла Расійская чыгунка (РЧ) на перавозку беларускіх нафтапрадуктаў у расійскія парты, з пачатку года прыцягнулі на сетку толькі каля 300 тысяч тон грузаў, заявіў журналістам дырэктар РЧ па камерцыйнай дзейнасці Аляксей Шыла, паведамляе ТАСС.

«Іх раней было нуль, цяпер каля 300 тысяч мы перавезлі. Мы са свайго боку тое, што маглі ў рамках сваіх магчымасцяў даць — мы далі. Гэта значыць, там ёсць скідка і на гружаны, і на пусты рэйс, і сёння РЧ рухацца далей (у бок зніжэння тарыфу — ТАСС) проста не можа», — адзначыў Шыла.

300 тысяч тон нафтапрадуктаў — мізэрная колькасць на фоне мільёнаў тон, якія пастаўляюцца праз балтыйскія парты. Відавочна, што Беларусь, нават нягледзячы на скідку ад РЧ, не збіраецца трапляць у залежнасць ад расійскіх партоў.

Раней віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка казаў, што краіна не будзе пераарыентаваць пастаўкі сваіх нафтапрадуктаў з партоў краін Балтыі, але будзе гатовая ў 2018 годзе экспартаваць да 1 мільёна тон нафтапрадуктаў праз парты Расіі пры эканамічнай мэтазгоднасці.

Кіраўнік РЧ Алег Белазёраў праінфармаваў Пуціна аб тым, што беларускія НПЗ адмаўляюцца ад паслуг РЧ на карысць балтыйскай інфраструктуры, нягледзячы на 50% скідкі для перавозкі з беларускіх НПЗ.

0
дзе грошы, Расея? / адказаць
12.08.2018 / 14:48
ёсць такое паняцце: рэпутацыя. Калі яе няма, то і вашы сніжкі да аднаго месца
0
дзе грошы, Расея? / адказаць
12.08.2018 / 14:49
Беларус, да бабла там немерана і нафта непатрэбная 
0
дзе грошы, Расея? / адказаць
12.08.2018 / 14:51
Черная Русь, куды яны дзенуцца са сваёй нафтай? Жэрці яе не будуць, прададуць і за бел.рублі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31