Знайсці
10.08.2018 / 16:561РусŁacБел

Вызвалілі журналіста Паўлюка Быкоўскага

10 жніўня пасьля допыту ў Сьледчым камітэце Беларусі вызвалілі карэспандэнта Deutsche Welle ў Менску Паўлюк Быкоўскі, паведамляе «Радыё Свабода».

Паўлюк Быкоўскі быў затрыманы 8 жніўня на 72 гадзіны. Гэты тэрмін мусіў скончыцца ў суботу, 11 жніўня. Перад гэтым у яго кватэры быў праведзены ператрус з канфіскацыяй электронных носьбітаў інфармацыі. Deutsche Welle зьвярнулася да беларускага амбасадара ў Бэрліне з патрабаваньнем неадкладна вызваліць Быкоўскага.

За кратамі застаецца галоўная рэдактарка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Ірына Леўшына.

Увечары 9 жніўня на волю выйшлі галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава, а таксама Ганна Калтыгіна і Ганна Ермачонак з Tut.by, рэдактар сайту газэты «Беларусы і рынак» Аляксей Жукаў і журналістка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Тацяна Каравянкова. Удзень 9 жніўня была вызваленая Галіна Ўласік (Tut.by).

Сьледчы камітэт Беларусі з гэтай нагоды заявіў, што падчас правядзеньня сьледчых дзеяньняў атрыманыя доказы, сьведчанні падазраваных, якія пацьвярджаюць факты, што паслужылі падставай для завядзеньня крымінальнай справы паводле арт. 349 («несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі») Крымінальнагу кодэксу Рэспублікі Беларусь. Гаворка ідзе пра несанкцыянаваны доступ да платнай стужкі дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА.

Большасьць затрыманых з рэдакцый незалежных СМІ пакуль адпушчаныя пад падпіску аб нявыезьдзе, вядзецца сьледзтва, ім пагражае да 2 гадоў турмы. Галоўнаму рэдактару Tut.by Марыне Золатавай таксама прад’явілі абвінавачаньне паводле артыкулу «Бязьдзейнасьць службовай асобы» Крымінальнага кодэксу Беларусі, паводле якога ёй пагражае да 5 гадоў зьняволеньня і забарона займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасьцю.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера