Знайсці
19.08.2018 / 12:5310РусŁacБел

Памылкі бацькоў, якія могуць сапсаваць дзіцяці паставу

Усе мы з дзяцінства чулі ад нашых мам адны і тыя ж надакучлівыя заўвагі: «Не горбіся, сядзь роўна, не падпірай бараду». У школе настаўніца таксама ўвесь час прасіла не тыкацца носам у сшытак. Ужо потым прыйшло разуменне, што так дарослыя клапаціліся пра нашу паставу, спіну.

Цяпер, пасталеўшы, мы ўжо самі задумваемся, як захаваць здароўе ўласных дзяцей. З якога ўзросту асабліва сачыць за паставай, як падабраць правільную мэблю, у які спорт аддаць, а ад якога адгаварыць, каб пасля ім не давялося мучацца праз скаліёз?

Знайсці адказы на гэтыя пытанні нам дапамагла дзіцячы артапед медыцынскага цэнтра «Ладэ» Наталля Шчолакава.

«Першае, што трэба ведаць бацькам: пастава пачынае фарміравацца тады, калі дзіця ўпершыню села або стала вертыкальна. У апошнія гады захворванні спіны вельмі памаладзелі. Скаліёз пачаў развівацца ў больш раннія гады і ў больш цяжкай форме. Звязана гэта з вялікай колькасцю нагрузак на дзяцей. Іх спяшаюцца раней пасадзіць, хочуць, каб яны раней пайшлі, потым аддаюць у розныя школкі ранняга развіцця, у спорт. Да ўсяго дзеці шмат часу праводзяць за камп’ютарам, не без гэтага», — распавядае Наталля Шчолакава.

Фарміраваннем паставы і здаровай спіны трэба займацца фактычна ад самага нараджэння дзіцяці, лічыць доктар.

«Бацькі абавязаны дапамагчы яму правільна развівацца, абавязаны сачыць за перыядам, калі яно пачне трымаць галоўку, поўзаць. Своечасова яго садзіць. Кожнае дзіця асаблівае, кожнае пачынае хадзіць тады, калі яго мышцы спіны гатовыя трымаць хрыбет у вертыкальным стане. Бацькам не трэба спяшацца ставіць дзіця на ножкі. Калі дзіця само будзе стаяць ля апоры і спрабаваць адрываць ручкі, вось тады можна яму дапамагчы, вадзіць яго», — адзначае дзіцячы артапед.

Пастава фарміруецца і ў час, калі дзіця пачынае гуляць на падлозе з цацкамі, з канструктарам, маляваць за столікам.

«У гэты ясельны перыяд бацькі павінны сачыць, каб дзіця не нахіляла корпус моцна наперад, каб не завальвалася на адзін бок, каб не падкладала ножкі або ножку пад попу», — дадае Наталля Шчолакава.

На фотаздымках паказаная мэбля новага пакалення, вышыню якой можна рэгуляваць, арыентуючыся на рост дзіцяці. У Беларусі такую можна адшукаць у крамах «Мэбля, якая расце». 

Але як зберагчы здароўе дзіцяці, калі яно ідзе ў школу і пачынае ўсё больш часу праводзіць за партай ці дома за сталом?

«У яго павінна быць правільна абсталявана працоўнае месца, дзе будзе зручна рабіць урокі, займацца творчасцю. Стол дзіцяці мусіць быць правільнай формы, ніякія дэкаратыўныя элементы не павінны перашкаджаць», — адзначае спецыяліст.

Варта звярнуць асаблівую ўвагу на парты з нахілам. Хоць іх прыдумалі яшчэ ў 19 стагоддзі, на сёння нічога лепшага, каб захаваць здаровую спіну і вочы дзіцяці, няма. Пажадана абіраць парту, дзе вугал нахілу стальніцы рэгулюецца ад 0 да 16 градусаў. За сталом без рэгулявання дзіця пачынае горбіцца, спрабуючы наблізіць вочы да сшытка ці кнігі.

На сайце сеткі крамаў «Мэбля, якая расце», багаты выбар парт, дзе рэгулююцца вугал нахілу стальніцы і вышыня стала.

Што тычыцца крэсла для дзіцяці, то яно адназначна не павінна быць мяккім, у ім мусіць рэгулявацца вышыня і глыбіня сядзення, мусіць быць зручная спінка.

Паглядзець усе прапановы па крэслах і параўнаць цэны.

Глыбіня павінна быць такой, каб дзіця дакраналася спінай да спінкі крэсла, але пры гэтым калені не дакраналіся да краёў сядзення. Найлепш узяць крэсла з глыбінёй у 2/3 даўжыні сцягна.

Важна памятаць правіла «прамога вугла». Пад нагамі мусіць быць апора, каб яны стаялі пад вуглом 90 градусаў. Калена — пад прамым вуглом, сцягно-спіна — прамы вугал, тое самае з локцямі.

Падлакотнікаў у крэсла можа і не быць, бо іначай у дзіцяці з’яўляецца спакуса ўвесь час хіліцца на адзін бок.

Яшчэ адзін важны момант — вышыня крэсла мусіць адпавядаць вышыні стала і росту школьніка. Дзеці актыўна растуць, а значыць і мэбля павінна мяняцца.

Звычайна вылучаюць сем асноўных роставых груп, паводле якіх усталёўваюць мэблю ў дзіцячых садах і школах. Бацькам таксама неабходна не менш за сем разоў змяніць мэблю дзіцяці. Напрыклад, для першакласніка (6—7 гадоў) з ростам каля 110—120 см лепш набыць стол вышынёй 52 см, а крэсла — 32 см. Далей на кожныя +10 см росту дадавайце да вышыні стала 5 см, а да вышыні крэсла — 3 см. Зразумела, што дзеці растуць вельмі хутка і не заўсёды ёсць магчымасць купіць новую мэблю аж сем разоў. Таму найлепш адзін раз узяць і стол, і крэсла з рэгуляванай вышынёй.

І адпраўляцца па мэблю варта разам з дзіцем, каб адразу праверыць, ці сапраўды яму будзе камфортна.

Бацькам, якія накіроўваюцца ў краму, трэба памятаць, што ўся дзіцячая мэбля павінна быць сертыфікаваная, правераная на якасць і экалагічнасць матэрыялаў, з якіх яна зробленая.

Крамы «Мэбля, якая расце» месцяцца на Пятра Мсціслаўца, 20 («Маяк Мінска», метро «Усход») і ў ГЦ «Цівалі» на Прытыцкага, 29 (3 паверх), усе кантакты тут. Сюды можна прыйсці з дзіцем і падабраць аптымальны варыянт.

За мноствам урокаў і заняткаў ні ў якім разе нельга забываць і пра фізічную актыўнасць дзіцяці.

«Нагрузкі неабходныя, але ў раннім узросце аддайце перавагу тым відам спорту, якія развіваюць усе групы мышцаў. Пачніце з танцаў або гімнастыкі. Калі ж ваша дзіця навучыцца трымаць спінку, тады можна займацца і барацьбой, і фігурным катаннем, і цяжкай атлетыкай, і футболам. Вядома, калі няма супрацьпаказанняў», — тлумачыць доктар.

Калі вы ўбачылі, што ў дзіцяці праблемы з паставай, не варта адразу панікаваць. Калі гаворка ідзе пра фізіялагічнае скрыўленне хрыбта, то яго часта можна выправіць. Засцеражыце дзіця ад цяжкіх фізічных нагрузак, падумайце пра лячэбную гімнастыку і забяспечце дзіцяці правільнай мэбляй. Калі своечасова не падумаць пра гэта, то ў дзіцяці можа развіцца паталагічнае скрыўленне хрыбта — скаліёз.

«Развіццё скаліёзу ў школьнікаў якраз і пачынаецца з таго, што падабраная няправільная мэбля для вучобы. Гэта вядзе да нераўнамернай нагрузкі на хрыбет і мышцы. Мышцы хутчэй стамляюцца, становяцца слабымі. У далейшым адбываюцца змяненні ў звязках хрыбта, ідзе дэфармацыя саміх хрыбетнікаў — у выніку ўтвараецца ўстойлівае бакавое скрыўленне хрыбта».

Як кажуць усе дактары, захворванне прасцей папярэдзіць, чым вылечыць, таму ўзбройцеся простымі парадамі: рэжым, умераныя нагрузкі, правільная мэбля — і ваша дзіця будзе трымаць не толькі спіну, але і вышэй нос. Правільная пастава — гэта не толькі здароўе, але і прыгажосць.

ТАА «Прамснабінструмент», УНП 190682615

Наталля Тур, фота Волі Афіцэравай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930