Знайсці
10.08.2018 / 11:5010РусŁacБел

Журналіста РТР забілі падчас палітычнай спрэчкі?

У Ніжнім Ноўгарадзе (РФ) затрымалі падазраванага ў забойстве журналіста Дзяніса Суворава. Магчыма, яго забілі з-за палітычнай спрэчкі, піша навінны Тэлеграм-канал mash.

Версія следства пакуль такая. Раніцай 22 ліпеня 2018 года Дзяніс вяртаўся з вечарынкі разам са знаёмым блогерам Дзмітрыем Панкратавым. Па дарозе яны зайшлі па шаурму і пачалі гаварыць пра палітыку. Сувораў працуе на ВГТРК і падтрымлівае паліткурс канала, а Панкратаў — за Навальнага. Разгарэлася спрэчка.

На думку следчых, падчас спрэчкі Панкратаў узяў цагліну і ўдарыў Суворава па галаве. Журналіст адразу ўпаў, а Панкратаў уцёк. Яго затрымалі толькі нядаўна — увесь гэты час ён хаваўся ад следства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера