Знайсці
10.08.2018 / 10:14РусŁacБел

Страйк пілотаў Ryanair у Еўропе: кожны шосты рэйс адмянілі

Пілоты Ryanair - найбуйнейшага лоукост-перавозчыка Еўропы - абвясцілі забастоўку ў пяці еўрапейскіх краінах. Адмененая шостая частка рэйсаў перавозчыка ў пік сезону адпачынкаў, піша bbc.com.

Да 24-гадзіннага страйку далучыліся супрацоўнікі авіякампаніі ў Германіі, Швецыі, Ірландыі, Бельгіі і Нідэрландах. Аб адмене 400 рэйсаў паведамілі 50 тысячам пасажыраў.

Гэтая акцыя стала найбуйнейшай у шэрагу страйкаў працаўнікоў кампаніі, якія патрабуюць падвышэння заробкаў і паляпшэння ўмоваў працы.

Прафсаюзы патрабуюць, каб кантракты работнікаў Ryanair рэгуляваліся законамі краіны, дзе яны жывуць, а не заканадаўствам Ірландыі.

Кіраўніцтва Ryanair назвала страйкі «прыкрымі і неапраўданымі» і сцвярджае, што плаціць сваім пілотам больш, чым іншыя бюджэтныя авіякампаніі. Авіялініі таксама заявілі, што прыкладуць усе намаганні, каб звесці да мінімуму нязручнасці для пасажыраў: «Большасці пацярпелых кліентаў ужо прапанавалі іншыя рэйсы Ryanair», - сказалі там.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930