Знайсці
10.08.2018 / 09:47РусŁacБел

Санэпідэмслужба забараніла купацца на пяці пляжах Мінска

Па выніках лабараторных даследаванняў пробаў вады з адкрытых вадаёмаў санітарна-эпідэміялагічная служба забараніла забаронена купацца і займацца ўсімі відамі воднага спорту на пяці сталічных пляжах, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Гэта пляжы № 1, 8, 9 вадасховішча Заслаўскае, № 2 вадасховішча Дразды, № 1 Камсамольскага возера.

Акрамя таго, яшчэ на пяці пляжах прыпынена купанне дзяцей і дарослых (без забароны займацца спортам): № 5-8 вадасховішча Дразды, № 6 вадасховішча Заслаўскае.

На адным пляжы купанне абмежавана толькі для дзяцей - № 4 вадасховішча Крыніца.

Санэпідслужба падкрэслівае: спецыялісты ацэньваюць стан тэрыторый і вады толькі на зацверджаных пляжах (21 зона рэкрэацыі на вадасховішчах Заслаўскім, Крыніца, Цнянскае, Дразды, Камсамольскім возеры).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930