Знайсці
10.08.2018 / 09:2712РусŁacБел

Пасля матча «Дынама» — «Зеніт» міліцыя затрымала 14 расейскіх фанатаў і 2 беларусаў

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 14 грамадзян Расіі падчас футбольнага матчу 9 жніўня паміж ФК «Дынама-Мінск» і ФК «Зеніт» (Санкт-Пецярбург). Пра гэта паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама.

«Падчас правядзення матча на тэрыторыі стадыёна і прылеглай тэрыторыі затрымана 16 грамадзян: двое грамадзян Беларусі і 14 грамадзян Расіі. У дачыненні да ўсіх іх было складзена 16 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях», — адзначылі ў мінскай міліцыі.

11 пратаколаў складзеныя за дробнае хуліганства, яшчэ 5 — за распіццё спіртных напояў.

На матчы прысутнічала 21 тысяча гледачоў, у тым ліку 2300 фанатаў «Зеніта».

9 жніўня футбалісты мінскага «Дынама» сенсацыйна выйгралі ў піцерскага «Зеніта» з лікам 4:0 ў першым матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930