Знайсці
10.08.2018 / 08:5638РусŁacБел

Мядзведзеў назваў санкцыі ЗША абвяшчэннем эканамічнай вайны

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што ў выпадку ўвядзення новых антырасейскіх санкцый з боку ЗША дадзены крок можна будзе расцэньваць як абвяшчэнне эканамічнай вайны. Адпаведную заяву кіраўнік урада РФ зрабіў у пятніцу, на сустрэчы з супрацоўнікамі запаведніка ў Камчацкім краі, піша rbc.ru.

Адказваючы на пытанне аднаго з супрацоўнікаў пра новыя санкцыі, прэм'ер заўважыў, што не хацеў бы каментаваць размовы пра іх. «Але магу сказаць адно: калі следам будзе штосьці тыпу забароны дзейнасці банкаў або выкарыстання той ці іншай валюты, то гэта можна будзе назваць зусім проста: гэта абвяшчэнне эканамічнай вайны», — сказаў ён (цытата па ТАСС).

«І на гэтую вайну неабходна будзе рэагаваць — эканамічнымі метадамі, палітычнымі метадамі, а ў выпадку неабходнасці і іншымі метадамі. І нашы амерыканскія сябры гэта павінны разумець», — дадаў Мядзведзеў. 

Чытайце таксама: ЗША пагражае Расіі новымі санкцыямі: аж да поўнай забароны экспарту і імпарту і палётаў «Аэрафлота»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930