Знайсці
09.08.2018 / 17:53РусŁacБел

Прэзідэнт Сербіі пагадзіўся на размежаванне з албанцамі ў Косаве

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч выступіў за размежаванне з албанцамі на тэрыторыі Косава і Метохіі, каб пазбегнуць двухбаковага канфлікту, паведамляе Сербскае тэлебачанне.

«Тэрыторыя, калі невядома, як да яе ставіцца і каму яна належыць, — гэта заўсёды крыніца патэнцыйных канфліктаў і праблем», — заявіў Вучыч.

Ён дадаў, што Сербія зробіць усё магчымае для вызначэння мяжы, аднак шмат што залежыць і ад Албаніі, таму што «для танга патрэбныя абодва».

Вучыч адзначыў, што не ведае, ці атрымае яго прапанова падтрымку грамадзян Сербіі, аднак запэўніў, што дзейнічае выключна ў інтарэсах краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера