Даслаць навіну
Знайсці
10.08.2018 / 10:39 61

Бязбацькавічы: гіганцкая праблема сучаснай Беларусі

Піша старшыня Цэнтра новых ідэй Рыгор Астапеня.

«Байструк! Байструк!» — крычалі два з выгляду сямігадовыя хлопчыкі на трэцяга, прыкладна такога ж узросту. Ён ледзь не плакаў, імкнучыся іх дагнаць. А ўжо недзе праз секунд пяць яны забеглі за вугал Брэсцкага чыгуначнага вакзала, што я нават не паспеў ім патлумачыць, што так рабіць нельга. З пачуцця віны, што я не здолеў хутка зрэагаваць, і паўстаў гэты артыкул.

Павялічыць выяву

Фота Сяргея Гудзіліна. 

Насамрэч гэтыя хлопцы паднялі ў асабістай абразе тэму, пра якую ў Беларусі публічна кажа, здаецца, ніхто. Каля 300 тысяч беларускіх дзяцей жывуць без бацькі — гэта прыкладна шостая частка ўсіх беларускіх дзяцей, паводле звестак Белстата.

Безбацькоўства стала такой нормай, што медыя ніколі пра гэта не пішуць. Складана сабе ўявіць, што «Наша Ніва» (ці «Наша Ніна») напіша артыкул з загалоўкам «Маці-гераіня сама гадуе дваіх маленькіх дзетак». Усе разумеюць, што, магчыма, гэта і гераізм, але ён не ўнікальны — такіх маці (без мужа ў сям’і) больш за сотню тысяч у адной Беларусі. Адзін мой сябар няўдала пажартаваў, што ў беларускім Tinder самотныя маладыя маці — гэта настолькі вялікая група карыстальнікаў, што для іх можна ствараць нават асобны Tinder.

Казаць пра безбацькоўства — гэта як капацца ў бруднай бялізне сямейных праблемаў сваіх сяброў / знаёмых / начальнікаў / вядомых людзей, і іх сапраўды шмат. Урэшце, у Беларусі без бацькі вырас нават кіраўнік краіны. 

Не найлепшае дзяцінства

Адсутнасць бацькі прыводзіць не толькі да таго, што іншыя дзеці цябе могуць назваць «байструком». Ёсць куды горшыя наступствы. Дзеці ў няпоўных сем’ях часцей жывуць у беднасці. Тут не трэба быць асаблівым матэматыкам, каб узяць медыянны жаночы заробак, адняць розныя абавязковыя плацяжы і падзяліць яго прынамсі на дзве асобы (жанчыну-маці і дзіця). У выніку гэтага ўраўнення атрымаецца беднасць ці стан блізкі да яе.

Паводле Даследчага цэнтра ІПМ, кожная пятая няпоўная сям’я знаходзіцца за рысай беднасці — у поўных сем’ях гэты паказнік у два разы лепшы.

Абсалютная беднасць хатніх гаспадарак
Infogram

Дзеці ў няпоўных сем’ях маюць большыя псіхалагічныя праблемы, чым дзеці, якія растуць з бацькам і маці. У Беларусі не было адмысловых аналізаў, але заходнія даследаванні даводзяць, што дзеці, якія растуць толькі з маці, часцей злоўжываюць алкаголем і наркотыкамі, больш агрэсіўныя, часцей ідуць на суіцыды, чым дзеці ў поўных сем’ях.

Гэта, канешне, не азначае, што дзеці ў поўных сем’ях — з раю, а ў няпоўных — з пекла, але адсутнасць бацькі можа адбіцца ледзь не на ўсім жыцці. Даследаванні паказваюць, што існуе ўзаемазалежнасць паміж адсутнасцю бацькі і ранейшым пачаткам сэксуальнай актыўнасцізаўчаснай цяжарнасці), і горшымі вынікамі ў вучобе. (Я вышэй даю шмат спасылак на амерыканскія даследаванні, бо беларускіх проста няма, але ўсе яны, па сутнасці, паказальныя і для Беларусі.)

Самы яскравы прыклад дэградацыі сем’яў — гэта дзіцячая злачыннасць. Дзеці, якія звычайна трапляюць у бабруйскую калонію (яна цяпер адзіная, дзе сядзяць дзеці), часта паходзяць з тых сем’яў, якія ў прынцыпе складана назваць сем’ямі. Бацькі не наведваюць сваіх дзяцей ды і «некаторыя з гэтых дзяцей бачылі белыя прасціны толькі на зоне. І ў калоніі ім выдатна, бо кормяць добра».

Сітуацыя без выйсця

Магчыма, ёсць адна рацыянальная прычына, чаму бацькоўства не абмяркоўваецца публічна, — проста гэтая праблема не мае лёгкага вырашэння і наагул не мае вырашэння на макраўзроўні. Не можа ж дзяржава забараніць некаму разводзіцца ці быць ідэальным бацькам. Хутчэй, улады маглі б рабіць тое, што яны ліха, але неяк умеюць — ствараць прапаганду, якая б падтрымлівала ідэю бацькоўства.

Але, па вялікім рахунку, бацькоўства застаецца на плячах грамадства, яго нормаў і тых, хто іх стварае: медыя, людзей, цэркваў — каго заўгодна. Я ніколі не думаў, што буду завяршаць тэксты так міла, але трэба быць проста добрымі бацькамі.

Рыгор Астапеня, фота Сяргея Гудзіліна

1
Миссис Хадсон / адказаць
14.08.2018 / 05:51
Olka, при всём моём глубочайшем британском, витееватом, в традициях 19-го века, уважении к вам, ответственно заявляю, что вы всё же исключительно заблуждаетесь и пребываете в своём заблуждении относительно стерьвь ! Ибо мужчины в неменьшей степени умеют садиться женщине на шею, сваливать ножки и кататься на ней всю жисьть. А так же они ловко отжимают имущество, совместно Ципа нажитое, оставляя иногда на улице даже детей. Стерьвь, милочка, не имеет гендерных отличий, это особь бесполаа, универсальная и автономная, как инопланетянин, типа того ! ПС. А книгу всё же напишите. Я это вам советую не ради доли гонорара за идею...:)
0
ЯНКА / адказаць
14.09.2018 / 20:49
😘 Хто такая сьцерва? Усе спыталі размазаныя па тутніх тэмах — як манка па талерцы — камэнты нейкай Олкі. І бадай ніхто яшчэ ня зье сумнеў, што гэна Olka й ё сьцерва ў душы й плоці. 🐟 А вось Хамсу гэтак ніяк не назавеш. Праўда, ейнае панібрацтва й панісястрыцтва раз-пораз за... захрасае костачкаю рыбы ў горле. Часта смачная Хамса, яна так пнецца, авохці, каб чытачы даставалі яе зь іржавае бляшанкі ейнага быцьця. А сама дастае чытача ўжо ня меней. І мяркую, найперш, з нары спакою ейнага сужанага-ражанага, які наўпрост павінен быць ці з вудаю, ці з пугаю... 🎣
0
Revolution / адказаць
16.11.2018 / 00:35
У маiм класе у школе 2 хлопцы раслi без бацькi (такiх тады было вельмi няшмат) Выраслi адзiн - наркаман, другi - алкаголiк. Зараз гэткiх нашмат больш. Праблема у тым што жанчыны так захапiлiся "барацьбой за свае правы" а фактычна падзелам рэсурсау выключна на сваю карысць, што мужчыны нiзводзяцца да узроуню "хатняй прыслугi" ды бясплатнай рабсiлы на патрэбу жанчын. У нас кожная дзяучына "каралевiшна" ужо па факце нараджэння (хай сабе бацькi простыя калгаснiкi. Потым гэтыя "каралевiшны" выдаюцца замуж  (з голым пупам). Муж павiнен забяспечыць жылплошчай, мат. падтрымкай. Нараджаюць дзiця, тады мужа пераутвараюць у "добрага джына з пляшкi" што павiнен выконваць усе "жадалкi" каралевiшны. Калi што не па ей "каралевiшна" - на развод - атрымлiвае алiменты у помач, ды стараецца ад мужыка чым болей "адкусiць". Пры гэтым дзiценку удзень i уночы мацi даводзяць што бацька быу "дрэнны", Для мужчын губляецца сэнс заводзiць дзяцей бо для дзяцей тата потым будзе - "ворагам". Палiтыканы-папулiсты па усiм свеце патакаюць жанчынам бо гэта ж "выбаршчыцы". Так нашыя дзяды забяспечвалi нашых бабуль. Але 1) 100 год назад жанчыны выконвалi усю хатнюю працу: рабiлi адзенне, даглядалi хатнюю жывелу, прыбiралi хату, гатавалi ежу... Усе гэта уручную цi з дапамогай вельмi простых прыладау. 2) За гэтых першакласных гаспадынь давалi не малы ПАСАГ! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31