Даслаць навіну
Знайсці
09.08.2018 / 11:31 13

Жыхарка Брэста купіла бананы, а ў іх апынулася амерыканская брахлівая квакша ФОТА

Хто б мог падумаць, што набыўшы звязку бананаў у звычайным берасцейскім супермаркеце, Алена сустрэнецца з сапраўднай жабай-падарожніцай.

«А яна такая прыгожая. Залаціста-перламутравая. Баяліся крыху, што можа быць атрутная. Але не, пасядзела ў мяне на руках, здаецца, усё ў парадку. Мы яе так і назвалі — жабкай-падарожніцай. Як толькі ўбачылі яе, адразу зразумелі, што яе падарожжы на гэтым не скончыліся».

Павялічыць выяву

Сям’я Алены пашкадавала падарожніцу і вырашылі знайсці ёй новы дом.

«Гаворкі пра тое, каб выкінуць на вуліцу госцю, нават не было. Мая дачка па прафесіі біёлаг, сказала, што па-першае, яна на вуліцы загіне, а па-другое, экзатычная госця можа нашкодзіць нашым мясцовым жабкам».

Павялічыць выяву

Алена пасадзіла жабку ў слоічак і павезла ў Брэсцкі ўніверсітэт, дзе вучыцца дачка.

«Там адмовіліся ўзяць нашу падарожніцу. Маўляў, няма каму яе даглядаць. Тады мы звярнуліся ў дзіцячы цэнтр, дзе раней быў жывы куток. Там нам таксама сказалі, што санстанцыя забараніла жывы куток. Але, на наша шчасце і шчасце нашай госці, у дзіцячым цэнтры працуе выкладчыца, якая дома трымае некалькі відаў жаб. Яна нас крыху наганіла за тое, што мы жабку ў слоічак пасадзілі на лісце пятрушкі, бо нельга на пахучыя расліны садзіць жабак. Але падарожніцу забрала».

Павялічыць выяву

Дапамажыце дакладней ідэнтыфікаваць гэтае незвычайнае земнаводнае. Але, па ўсіх прыкметах, жыхарцы Брэста трапілася «брахлівая квакша».

Агульная даўжыня дасягае 5—7 см. Галава кароткая. Цела мехаватае, сутулае. Пальцы з выяўленымі круглымі прысоскамі. Спіна афарбаваная ў зялёны колер з кантрасным сеткаватым малюнкам з цёмна-зялёных плям па больш светлым фоне. Жывот жаўтаваты. Асноўны тон афарбоўкі можа значна вагацца, аднак малюнак звычайна прыкметны.

Любіць лясістую мясцовасць. Значную частку жыцця праводзіць на дрэвах або хмызняках, сустракаецца таксама ў травяністай расліннасці па берагах вадаёмаў. Актыўная ноччу. Сілкуецца казуркамі.

Падчас шлюбнага сезону самец выдае гучныя гукі, якія нагадваюць брэх, адсюль назва віду. Від распаўсюджаны ад штатаў Нью-Джэрсі, Кентукі, Вірджыніі і Мэрылэнда да Фларыды і Луізіяны.

Наталля Тур, фота з архіва гераіні 

2
Зiма / адказаць
09.08.2018 / 16:24
Сапрауды. Куды глядзiць кiраунiтва дзяржавы? Жаба у бананах прыехала. З негрыцянскага мiру.
0
Базыль / адказаць
09.08.2018 / 17:34
Жабка амэрыканская. Зараз можа, як тыя каларады, распаўсюдзіцца. А, мо, яна гэтых каларадаў паесьць. Жыве Жабка брахушка!
0
Иван / адказаць
09.08.2018 / 23:21
А могла на месте жабы  --оказаться  и Гадюка !..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31