Знайсці
09.08.2018 / 10:442РусŁacБел

Стала вядома, колькі будзе каштаваць аднаўленне моста на МКАД

Пра развіццё сітуацыі з мостам на скрыжаванні МКАД і Ігуменскага тракта агенцтву «Мінск-Навіны» распавёў дырэктар УП «Гораўтамост» Валер Уласевіч.

«Маставае збудаванне на кальцавой у раёне Лошыцы было пабудавана ў 1985 г., праз 16 гадоў рэканструявана. У лютым-сакавіку бягучага года яго абследавала спецыяльная камісія БелдарНДІ, ў высновах якой сказана, што мост мае патрэбу ў капітальным рамонце. Спецыялісты таксама рэкамендавалі паставіць абмежавальныя знакі на праезд тэхнікі агульнай масай 15 т.

Першага жніўня тут лопнула адна з бэлек пралётнай канструкцыі, утварылася прасадка. У высновах камісіі Мінгарвыканкама першапрычынай здарэння названы вялікагрузны транспарт, не выконваюцца абмежаванні.

Нагадаю таксама, што МКАД была грунтоўна мадэрнізаваная у 2002 г. Яе прапускная здольнасць разлічвалася на 50-60 тыс. аўтамабіляў у суткі. Але з тых часоў інтэнсіўнасць руху ўзрасла ў 2,5-3 разы.

Да таго ж мост знаходзіцца ў прамысловай зоне.

Актыўныя паэтапныя работы па яго аднаўленні пачаліся 6 жніўня. Да 1 кастрычніка плануецца дэмантаваць і замяніць усю ўнутраную частку збудавання, у якую ўваходзіць сем бэлек. Арыенціровачны кошт работ — 4-5 млн рублёў.

Сродкі будуць выдаткаваныя з гарадскога бюджэту», — адзначыў Уласевіч.

1 жніўня на мосце МКАД ў раёне перасячэння Ігуменскага тракту з кальцавой правалілася праезная частка дарогі ў трэцяй паласе руху ўнутранага кальца. Гэта выклікала транспартныя заторы на МКАД і прылеглых вуліцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930