Знайсці
09.08.2018 / 10:323РусŁacБел

Ліпень 2018. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ

«Наша Ніва» публікуе абноўлены рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за ліпень 2018 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, за ліпень «Наша Ніва» мела 6 696 000 праглядаў.

Іншыя лічыльнікі даюць для «Нашай Нівы» сувымерныя лічбы, напрыклад, Google Analytics налічыў на 10% больш.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.

У дужках указваецца месца па выніках папярэдняга рэйтынгу, за чэрвень 2018 года.

У спіс уключаныя толькі сайты, рэдакцыі якіх месцяцца ў Беларусі.

Адзначым важную тэндэнцыю апошніх месяцаў: некаторыя са СМІ набіраюць добрую статыстыку за кошт шчыльнай супрацы з расійскімі агрэгатарамі. Гэта дадае расійскую аўдыторыю, але колькасць чытачоў у Беларусі застаецца такой самай.

Similarweb не называе гэтыя выданні беларускімі, бо доля карыстальнікаў з Беларусі ў іх меншая за 50%.

У гэтым месяцы беларускіх карыстальнікаў было менш, чым расійскіх, у «Беларускага партызана», «Салідарнасці», «Советской Белоруссіі», «Інтэкс-прэса», СТБ, «Аргументаў і фактаў». Гэтыя СМІ пазначаны зорачкамі

Для параўнання, у ТUT.by, «Анлайнера», «Нашай Нівы» доля карыстальнікаў.з Беларусі складае 75-80%.

Колькасць праглядаў старонак паводле дадзеных SimilarWeb за ліпень 2018 года, мільёнаў

Сродак масавай інфармацыіпрагляды старонак (у мільёнах)
1 (1)Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша110,52
2 (2)Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі41,23
3 (3)Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі7,96
4 (4)Belaruspartisan.by+.org / Белорусскій партізан7,42*
5 (6)NN.by / Наша Ніва6,70
6 (5)Pressball.by / Прессбол (без уліку форуму)6,64
7 (14)Gazetaby.com / Салідарнасць6,40*
8 (8)By.tribuna.com / Трыбуна5,42
9 (7)Naviny.by / Навіны5,13
10 (12)Sb.by / Советская Белоруссія4,88*
11 (9)Sputnik.by / Спутнік Беларусь4,19
12 (11)S13.ru (Гродна)4,03
13 (10)Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія3,8
14 (13)Belta.by / БелТА3,63
15 (14)Gomel.today / Сільные Новості (Гомель)3,30
16 (16)Virtualbrest.by / Віртуальный Брест2,80
17 (18)Udf.by2,75
18 (17)Citydog.by2,74
19 (22)Intex-press.by / Інтэкс-Прэс (Баранавічы)2,50*
20 (19)Ctv.by / СТБ2,39*
21 (20)Belnovosti.by / Белорусскіе новості2,17
22 (23)Belsat.eu / Белсат1,61
23 (21)Куку.org1,40
24 (24)Svaboda.org / Радыё Свабода1,26
25 (26)Aif.by / Аргументы і факты1,04*
26 (27)Ont.by / АНТ1,01
27 (28)Ej.by / Ежедневнік0,77
28 (29)Interfax.by / Інтерфакс0,73
29 (30)Euroradio.by / Еўрарадыё0,63
30 (—)Kurjer.info / Інфа-Кур'ер (Слуцк)0,60
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930