Знайсці
09.08.2018 / 08:52РусŁacБел

На «Оскары» з'явіцца намінацыя «глядацкіх сімпатый»

На «Оскары» ўвядуць новую намінацыю за надзвычайныя дасягненні ў катэгорыі папулярных фільмаў, піша bbc.com.

Фільмы, што папулярныя ў гледачоў, але не падабаюцца крытыкам, будуць мець больш шанцаў атрымаць «Оскар». У лік лаўрэатаў цяпер могуць трапіць фільмы пра супергерояў, такія як «Чорная пантэра».

Аднак пакуль невядома, ці будзе прэмія ў гэтай катэгорыі ўручацца ўжо на найбліжэйшай цырымоніі «Оскар» у лютым 2019. 

Раней на «Оскары» грэбавалі кінастужкамі, якія мелі добрыя касавыя зборы, напрыклад «Мама Мія», «Аватар» і серыя фільмаў «Місія невыканальная». 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера