Знайсці
09.08.2018 / 09:1521РусŁacБел

Пачобут пра «справу БелТА»: Гэта іх контррэвалюцыйная стратэгія

Піша журналіст Андрэй Пачобут.

Здзіўляюць каментары тыпу «сілавікі падставілі прэзідэнта», «ястрабы» перамаглі «галубоў», «паляванне на журналістаў гэта памылка» і да т.п. Такія «падставы» і «памылкі» вось ужо 25 гадоў адбываюцца. Пара б прызвычаіцца. Іх сталасць з'яўляецца найлепшым доказам таго, што ніякія гэта не памылкі.

Гэта ў іх такая стратэгія.

Беларускія сілавыя структуры актыўна вывучалі і вывучаюць досвед усіх «каляровых рэвалюцый», народных хваляванняў і пераваротаў. І зыходзячы з гэтага яны распрацавалі сваё контррэвалюцыйнае «ноу-хау». Яго адметная рыса — жорсткія прэвентыўныя папераджальныя дзеянні.

Так было ў 2006. Яшчэ толкам ніхто нічога і падумаць не паспеў, а ІЧУ ўжо былі забітыя меркаванымі рэвалюцыянерамі.

Падобны сцэнар быў у 2010. Тады здавалася, што жорсткія дзеянні абсалютна бессэнсоўныя і неапраўданыя. Бо АМАП пайшоў у атаку калі народ то стаў разыходзіцца. Толькі потым прыйшло лета 2011 і хваля «маўклівых пратэстаў». Калі б не жорсткасць 2010, якая цалкам дэмаралізавала апазыцыю, невядома, як бы ўсё тады павярнулася.

Асабліва калі выказаць здагадку, што лібералізацыя і падлашчванне да Захаду працягнулася.

Менавіта ў ключы «контррэвалюцыйнай стратэгіі» варта разглядаць тое, што цяпер робіцца.

Апазіцыі фактычна няма. Яна расклалася, пасварылася і занурылася ў маразм. Палітычныя партыі ў найлепшым выпадку — гэта дысыдэнцкія гурткі па інтарэсах. Відавочна, што ў такім стане яны не ўяўляюць для ўлады ніякай пагрозы.

Аднак узровень незадаволенасці ў грамадстве вялікі. А як паказала, напрыклад, «арабская вясна», для перавароту абсалютна не абавязкова наяўнасць моцнай апазыцыі. Досыць высокага градуса незадаволенасці, дадаём да гэтага нейкі сацыяльны эксцэс, які выклікаў хвалю абурэння, памнажаем на сеціўныя СМІ і сацыяльныя сеткі і … плаціну прарвала.

Каб пазбегнуць такога сцэнару, беларускія сілавікі цяпер кашмараць незалежныя сеціўныя СМІ.

Зараз рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў павінны выклікаць у незадаволенай часткі грамадства апатыю і перакананасць у тым, што сістэма трывалая і непераможная. Акрамя таго, яны павінны дэмаралізаваць журналісцкую супольнасць.

Кожны павінен разумець, што за рэтрансляцыю крытычнай інфармацыі трэба будзе расплачвацца.

Калі выключыць эмоцыі і абурэнне відавочным бязмежжам і абсалютна неапраўданым змяшчэннем шэрагу журналістаў у ІЧУ, то з'явяцца пытанні: наколькі рэальнай з'яўляецца пагроза, з якой вось такім вось метадам змагаюцца?

Наколькі з пункту гледжання ўтрыманьня ўлады Аляксандрам Лукашэнкам і яго сям'ёй апраўданыя падобныя рэзанансныя дзеянні?

Які баланс іх плюсаў і мінусаў?

Хіба нельга зрабіць нешта менш затратнае для іміджу Лукашэнкі (асабліва ў вачах заходніх партнёраў), але з такім жа ўнутраным вынікам?

Раней гэтымі пытаннямі асабліва не замарочваліся. Пытанне «біць ці не біць» не стаяла ў прынцыпе. «Ёсць хоць цень пагрозы? Вядома ж біць! Захад незадаволены? А пайшлі яны да д'ябла! Расія нам дапаможа!»

Цяпер расейская дапамога істотна абмежаваная і гульні з Захадам маюць выразны эканамічны складнік. Калі перагнуць палку, то плакалі даляры і еўра, за якімі ўжо цягнуцца рукі беларускіх чынуш.

Таму і з'яўляецца такое вось абсурднае абвінавачанне — несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі. Гэтая фармулёўка — яна для заходніх партнёраў. Наша грамадства ж выразна разумее: б'юць «нячэсных» і б'юць за тое, што яны «нячэсныя» і для таго, каб не рыпаліся.

Астатняе лірыка.

Калі паляванне на журналістаў — гэта сапраўды контррэвалюцыйная стратэгія ўлады, то нас павінны як след папалохаць, а потым крымінальныя справы, да радасці заходніх партнёраў Лукашэнкі, будуць спускацца на тармазах. Каб яны не ператварыліся ў непераадольную сцяну паміж беларускімі чыноўнікамі і жаданымі заходнімі еўра і далярамі.

Тым больш, што практыка падобных «адкладзеных рэпрэсій» ужо напрацаваная.

facebook.com/andrzej.poczobut.9

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930