Даслаць навіну
Знайсці
08.08.2018 / 23:08 13

Ганна Севярынец пра «справу БелТА»: Гэта яшчэ не 37-ы…

Правільна пішуць у каментарах: гэта яшчэ не трыццаць сёмы. Гэта трыццаты. Тады яшчэ на допытах не білі, і нават, як успамінае Мікола Улашчык, іншы раз той, каго дапытвалі, хапаў за грудкі таго, хто дапытваў. Тады яшчэ людзі віталі арышты сваіх калег не з-за страху, а таму, што ім было зларадасна - ну, ці яны сапраўды лічылі, што бяруць «за справу». Тады і даносы пісаліся не з-за страху, а свядома - ціпа за праўду. І таксама нармальным людзям станавілася ўжо няёмка і непрыемна ад таго, што адбываецца, і некаторыя нават пісалі адкрытыя лісты і хадзілі па кабінетах прасіць вызвалення калегам, і таксама тым, хто першым пападаў пад каток, было зусім незразумела, як сябе цяпер паводзіць, і яны хто пагаджаўся супрацоўнічаць, хто спрабаваў лавіраваць, хто пісаў пакаянную.

Мы абсалютна нічым не адрозніваемся ад тых людзей ў трыццатым. Раней мне падавалася, што чалавецтва неяк пасталела за дваццатае стагоддзе - але не. І чалавецтва не пасталела, і таталітарныя рэжымы жывуць і развіваюцца па адных і тых жа законах. У трыццаць сёмым людзі адчувалі, што жывуць у вар'ятні, яны гэтаксама не разумелі, што адбываецца, як сёння не разумеем іх мы.

І не магу я ўратаваць сябе ад жудаснага, але выразнага пачуцця, што я назіраю за гэтым усім з дуракаватай нейкай цікавасцю і ідыёцкай надзеяй, што, назіраючы на свае вочы, я зразумею нарэшце, як яно адбываецца. Як гэта можа быць: каб чалавек, страціўшы чалавечае, пісаў заявы ў СК, плявузгаў на няшчасных маці, якіх кінулі за краты, адчуваў зларадства, калі калегі ў турме, сядзеў на працоўным месцы і вёў усе гэтыя допыты з поўным адчуваннем сваёй праўды і сур'ёзнасці - і ўсё гэта кацілася б у вар'ятню.

І яшчэ хацелася б зразумець, як гэта ўсё спыніць на гэты раз.

Гэта вельмі, вельмі дрэнны знак для нас усіх, што замест масавых гучных звальненняў з БелТА мы сёння маем словы гэтага чалавека з нейкага дзяржаўнага СМІ. Не хачу запамінаць ані імя ягонага, ані СМІ.

Ганна Севярынец, facebook.com

3
Юзiк / адказаць
09.08.2018 / 11:03
Бясспрэчна, нельга апрау'дваць беззаконне рэжыму i зларадстваваць, што кагосьцi "прессуют". Але таксама нельга прыняць тое, што некаторыя свой статус "оппозиционера, демСМИ, правозащитника" выкарыстоу'ваюць як iндульгенцыю на у'седазволенасць. Не маю на увазе арыштаваных журналiстау, бо не валодаю сiтуацыяй.
0
Танчык / адказаць
10.08.2018 / 12:32
А з той пары нічога прынцыпова не змянілася - адкуль будзе іншае жыцце? "Нюрнбергскага" працэсу над камуністычнай партыяй не было, адказныя за сваю дзейнасць не панеслі пакарання, не адбылося дэсаветызацыі. Па-ранейшаму і зараз тыя, хто пры ўладзе, не нясуць ніякай адказнасці за свае дзеянні, грамаства дазваляе ім так паводзіць. Правоў чалавека як не было, так і няма. Недатыкальнасці прыватнай уласнасці не існуе. Няма ўласнасці ня зямлю. Улада непадкантрольна грамадству. Суды не незалежныя. Можна бясконца пералічваць. Грамадства не збіраецца браць на сябе адказнасць у большасці сваей. Так адкуль будзе іншае жыцце? Калі зараз нічога не зменіцца, нашы дзеці будуць працягваць жыць у гэтым балоце і таксама будуць пакутваць.
0
рысь / адказаць
10.08.2018 / 18:09
Дарагая Ганна, а потым былі 60-я, маладыя Быкаў, Адамовіч, Мележ... Сьветлыя куткі нашай гісторыі такія кароткія ў часовай прасторы. "Я пророчествую вам--ваше имя возродится! Возлетает в небеса ндострелянная пиіца". (дольский, 1983)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30