Знайсці
08.08.2018 / 22:2838РусŁacБел

У Адэсе праз пагрозы адмянілі выступ Святланы Алексіевіч

У сераду, 8 жніўня, у Адэсе адмянілі выступленне Святланы Алексіевіч у сувязі пагрозамі ў яе адрас.

«Я даведалася, што паступаюць пагрозы арганізатарам сённяшняй нашай сустрэчы і мне асабіста, абвінавачваючы мяне ў надуманых крыўдах у бок украінцаў. Гэтага ніяк не можа быць, таму што мая маці ўкраінка, і нарадзілася я ва Украіне, і заўсёды я адчувала ў сабе ўкраінскую кроў. Але дзеля нашай агульнай бяспекі сённяшняй сустрэчы не будзе. Мы яе адменім», — сказала Алексіевіч.

Арганізатары сустрэчы — «Зялёны тэатр» — растлумачылі, што за чатыры гадзіны да выступлення Святлана Алексіевіч была занесеная ў базу даных «Міратворац» за «прапаганду, накіраваную на распальванне міжнацыянальнай варожасці, і маніпуляванне грамадска значнай інфармацыяй» падчас выступу ў Брукліне ў 2016 годзе. Прыкладна ў 18:30 яе ўжо выдалілі са спісу «Міратворца».

«Нобелеўскі лаўрэат дала зразумець, што выступ у такой атмасферы будзе для яе некамфортным. Для каманды «Зялёнага тэатра» таксама непрымальна рызыкаваць. Дыялогі са Святланай Алексіевіч адмяняюцца, мы прыносім выбачэнні за нязручнасці», — дадалі арганізатары.

nv.ua

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера