Знайсці
08.08.2018 / 19:4618РусŁacБел

Грэцыя адмаўляе святарам РПЦ у візах праз канфлікт Канстанцінопаля і Масквы

Некалькі святароў Рускай праваслаўнай царквы паскардзіліся на праблемы з атрыманнем шэнгенскіх віз праз консульства Грэцыі. Як высветліла BBC, гэта звязана з канфліктам паміж РПЦ і Канстанцінопальскім патрыярхатам з-за магчымай аўтакефаліі Украінскай царквы — стварэннем на Украіне самастойнай праваслаўнай царквы.

Пра тое, што ў святароў РПЦ узнікаюць праблемы з атрыманнем грэчаскіх віз, стала вядома на гэтым тыдні.

Настаяцель храма Сергія Раданежскага ў Маскве Віктар Бікс распавёў РІА Новості і РБК, што хацеў разам з сям'ёй паехаць на Афон, але яму прыйшла адмова ў шэнгенскай візе з фармулёўкай «няма абгрунтаванняў знаходжання на тэрыторыі Грэцыі».

У канцы ліпеня ў візе адмовілі яшчэ аднаму маскоўскаму святару, намесніку кіраўніка царкоўнага аддзела па дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Аляксандру Алешыну. Ён распавёў Бі-бі-сі, што ўжо быў у Грэцыі шмат разоў і ніколі не атрымліваў адмоваў у візах.

Прадстаўнік грэчаскага консульства ў Маскве адмовіўся адказваць на пытанні BBC.

«Гэта палітыка грэчаскага ўрада. Цяпер святары РПЦ успрымаюцца як патэнцыйныя шпіёны і агенты ўплыву», — распавяла крыніца, блізкая да Канстанцінопаля.

Пра тое, што праблемы з візамі ў святароў звязаныя з працэсам аўтакефаліі ва Украіне, BBC расказала крыніца ў РПЦ і пацвердзіла крыніца, блізкая да Канстанцінопаля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930