Знайсці
08.08.2018 / 19:3522РусŁacБел

Юрыя Зісера дапыталі ў Следчым камітэце

Заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера сёння выклікалі на допыт у Следчы камітэт па рэзананснай «справе БелТА». Планавалася, што допыт пачнецца ў 16.30.

У 19.26 Зісер на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў, што допыт завяршыўся. Ён пакінуў падпіску аб неразгалошванні.

Зісер праходзіць па справе ў якасці сведкі, ён знаходзіўся на допыце ў прысутнасці свайго адваката, паведамляе Tut.by.

Нагадаем, сёння стала вядома, што па «справе БелТА» затрымалі на 3 сутак журналіста Паўлюка Быкоўскага, які супрацоўнічае з «Нямецкай хваляй», а таксама рэдактара інтэрнэт-версіі газеты «Беларусы і рынак» Аляксея Жукава.

Паўлюка Быкоўскага і Аляксея Жукава затрымалі на 3 сутак

Таксама сёння стала вядома пра ператрус у рэдакцыі газеты «Культура».

Следчыя з ператрусам прыйшлі ў газету «Культура»

Сёння раніцай у офісе Realt.by па «справе БелТА» былі затрыманыя галоўны рэдактар сайта і тры журналісты: Ігар Хмара, Уладзіслаў Кулецкі, Марыя Сарока і Алена Маслоўская.

Па «справе БелТА» ўзялі на допыт чатырох супрацоўнікаў Realt.by

Акрамя Быкоўскага і Жукава, якіх затрымалі сёння на 72 гадзіны, затрыманымі ад учора застаюцца:

  1. Марына Золатава,
  2. Ганна Калтыгіна,
  3. Галіна Уласік,
  4. Ганна Ермачонак,
  5. Таццяна Каравянкова.

7 жніўня ператрусы і затрыманні адбыліся ў офісах Tut.by і БелаПАН. У СК заявілі, што падставай да крымінальнай справы стала паведамленне «БелТА» аб тым, што журналісты выданняў нібыта незаконна выкарыстоўвалі доступ да платнай версіі БелТА, не маючы на гэта купленай падпіскі.

Чытайце таксама:

Юрый Зісер: Палітычная подбіўка справы стала відавочнай

Затрыманых рэдактараў TUT.by і «БелаПАНа» адправілі на трое сутак на Акрэсціна

У офісах TUT.by і БелаПАН ператрусы, затрыманыя рэдактары

Рэдактарак TUT.by затрымалі на трое сутак

Дырэктарка БелТА патлумачыла, навошта напісала заяву, з якой закруцілася крымінальная справа супраць TUT.by і «БелаПАНа»

Аддзел маркетынгу БелТА: Платны доступ? У нас няма прэйскуранта

Бяляцкі: Ператрусы ў Tut.by і БелаПАН — мэтаскіраваная палітыка, каб трымаць беларусаў у страху і дэзынфармацыі

Юры Зісер: Гэта не справа супраць TUT.by, размова ідзе пра некалькіх супрацоўнікаў

У рэдакцыі газеты «Навука» таксама ператрус

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930