Даслаць навіну
Знайсці
08.08.2018 / 14:58 71

Журналіст «Советской Белоруссіі» Крат: За сітуацыяй вакол TUT.by назіраю са злараднасцю

Палітычны аглядальнік газеты Адміністрацыі прэзідэнта «Советская Белоруссія» Дзмітрый Крат на старонцы ў фэйсбуку падзяліўся назіраннямі па справе супраць журналістаў tut.by і БелаПАН, якія падазраюцца ў крадзяжы інфармацыі агенцтва БелТА.

Павялічыць выяву

Дзмітрый Крат. Фота з facebook.com.

«Прызнаюся ў грэшным. За сітуацыяй вакол тутбая я назіраю не без некаторай злараднасці. І не таму, што мне наплявала ў капусту канкрэтна Золатава або Каравянкова. Я іх і ведаць не ведаю і паблізу, здаецца, не бачыў ніколі. Можа, яны цалкам сабе сімпатычныя дамы і вельмі прыемныя і зручныя ў побыце. Але вось у прафесійным сэнсе яны і іх калегі мяне даўно напружвалі. Па адной простай і важнай прычыне: я павінен ахоўваць законы, а яны вырашылі, што гэтыя самыя законы пішуцца не для іх», — напісаў Крат.

Журналіст «СБ» не разумее, чаму tut.by, які пазіцыянаваў сябе як «агрэгатар навін», раптоўна стаў абурацца, што іх не пускаюць на прэс-канферэнцыі і іншыя мерапрыемствы. «Як казала мая ўкраінская бабуля: «Вы што, хочаце выср..цца і не надзьмуцца?»

«Мая злараднасць менавіта адсюль. Чаму я, ідучы на працу, пастаянна трымаю ў галаве думку пра тое, што ёсць законы, якія рэгламентуюць працу журналіста, а вам на гэта начхаць? Чаму я, цытуючы БелТА або любую іншую крыніцу інфармацыі, не лянуюся ў гэтым прызнацца, пакідаючы ў тэксце адпаведную спасылку, а вам улом? І наогул, чаму, працуючы на адным інфармацыйным полі, я павінен прытрымлівацца агульнаўсталяваных правілаў, а, напрыклад, мадам Каравянкова, Золатава або любая іншая Грыцацуева пры гэтым будзе кіравацца выключна ўласнымі ўяўленнямі пра тое, што можна, а чаго нельга?» — пытаецца Крат.

«Мяне ж больш займае цяпер віхлянне гаспадара рэсурсу. Дзяўчынак спадар ужо зліў — маўляў, іх асабістая ініцыятыва. Брава! Не ён іх так вучыў і выхаваў. Не ён патрабаваў такой палітыкі рэсурсу. Не ён яе кантраляваў і не ён яе ўхваляў. Белы і пухнаты і не пры справах. Адціскайцеся, паненкі. Мужык вас больш чым паймеў», — напісаў Крат.

З ім цалкам салідарызаваўся іншы палітычны аглядальнік «СБ» Раман Рудзь.

ЗП

1
Юзя з саветскага саюза / адказаць
09.08.2018 / 09:48
Што за несусвеціца, якімі савецкімі памыямі ён спрабуе паўплываць на ЛЮДСКУЮ ВЕЛІЧ. Пра якую законнасць ты трызнеш? А пра ЗАКОН ЛЮДСКАСЦІ ты калі небудзь чуў?
1
Александр / адказаць
09.08.2018 / 12:12
Уважаемый Д.Крят  обвинить по закону может только суд . Подумайте над этим.
6
Міхаіл / адказаць
10.08.2018 / 23:54
Д.Крят сказаў праўду. ПРАЎДА ВОЧЫ КОЛЕ?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28