Знайсці
08.08.2018 / 11:4225РусŁacБел

Міністр Карпенка хоча вярнуць вусныя іспыты пры паступленні ў ВНУ

Якіх зменаў варта чакаць абітурыентам у наступную ўступную кампанію? Такое пытанне «Советская Белоруссія» адрасавала міністру адукацыі Ігару Карпенку.

Ігар Карпенка.

«Адну з іх мы агучылі ў прэзідэнта, калі гаварылі пра развіццё Акадэміі кіравання, — псіхолага-педагагічнае тэсціраванне. Ёсць фармат камп'ютарнага тэсціравання, якое дазваляе выявіць пэўныя аспекты схільнасці да кіраўніцкай дзейнасці. Такія тэсціраванні могуць з'явіцца і па іншых спецыяльнасцях.

Ёсць у планах і ўнутраныя экзамены па шэрагу прадметаў, дзе трэба паглядзець канкрэтныя навыкі абітурыента. Напрыклад, замежная мова: мала здаць тэст, трэба яшчэ і паглядзець, наколькі абітурыент валодае вусным маўленнем. Галоўнае — усё пісьменна выбудаваць, каб гэта давала вынік.

Паглядзім і на пытанні мэтавай падрыхтоўкі: сёння абмежаванне па колькасці населеных пунктаў не дазваляе нам забяспечыць кадрамі нават некаторыя раённыя цэнтры. Напэўна, не патрэбная жорсткая прывязка, лепш даць магчымасць органам мясцовай улады выкарыстоўваць дзяржзамову на падрыхтоўку спецыялістаў.

Павінен быць і конкурс сярод тых, хто ідзе па мэтавым накіраванні, каб адабраць лепшых».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930