Знайсці
07.08.2018 / 22:174РусŁacБел

У Міністэрстве адукацыі назвалі самыя высокія конкурсы і прахадныя балы

Уступная кампанія для атрымання вышэйшай адукацыі першай ступені 2018 года скончылася. У Міністэрстве адукацыі падвялі яе вынікі і назвалі найбольш высокія конкурсы і прахадныя балы, паведамляе БелТА.

Высокія конкурсы на бюджэтную дзённую форму назіраліся па спецыяльнасцях «рэжысура кіно і тэлебачання» (6,4 чалавека на месца), «інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» (6,7 чалавека на месца), «спартыўна-турысцкая дзейнасць (менеджмент у турызме)» (7,6 чалавека на месца) і «дызайн (графічны)» (11,2 чалавека на месца).

Найбольш высокія прахадныя балы на спецыяльнасцях «міжнароднае права» (384), «эканоміка электроннага бізнэсу» (384), «сучасныя замежныя мовы» (378), «стаматалогія» (375) і «арганізацыя руху і забеспячэнне палётаў на паветраным транспарце (арганізацыя паветранага руху)» (368).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930