Знайсці
07.08.2018 / 16:5552РусŁacБел

Затрыманых рэдактараў TUT.by і «БелаПАНа» адправілі на трое сутак на Акрэсціна

Па справе аб незаконным доступе да платнай падпіскі інфармагенцтва БелТА шэраг журналістаў і рэдактараў затрыманы на трое сутак.

У ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна ўжо адпраўленыя галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава, выпускаючы рэдактар TUT.by Ганна Калтыгіна, рэдактар раздзела «Грамадства» TUT.by Ульяна Бабаед, дзяжурны рэдактар TUT.by Галіна Уласік, а таксама аглядальніца БелаПАН Таццяна Каравянкова.

Незразумела, ці выйдуць на волю рэдактар рэсурса finance.tut.by Дзмітрый Бобрык, журналіст рэсурса 42.tut.by Ганна Ермачонак, рэдактар БелаПАН Андрэй Серада, якіх забралі на допыты. Не выходзіць на сувязь яшчэ і былая рэдактарка TUT.by Яўгенія Беразюк.

Следчы камітэт на чале са старшынёй Іванам Наскевічам расследуюць справу аб «несакцыянаваным доступе да камп'ютарнай інфармацыі, здзейсненым з іншай асабістай зацікаўленасці, якая пацягнула прычыненне істотнай шкоды».

Іван Наскевіч. Фота: Tut.by.

Магчыма, рэдакцыі мелі доступ да платнай інфармацыйнай стужкі дзяржаўнага агенцтва БелТА.

Чытайце таксама:

У офісах TUT.by і БелаПАН ператрусы, затрыманыя рэдактары

Рэдактарак TUT.by затрымалі на трое сутак

Дырэктарка БелТА патлумачыла, навошта напісала заяву, з якой закруцілася крымінальная справа супраць TUT.by і «БелаПАНа»

Аддзел маркетынгу БелТА: Платны доступ? У нас няма прэйскуранта

Бяляцкі: Ператрусы ў Tut.by і БелаПАН — мэтаскіраваная палітыка, каб трымаць беларусаў у страху і дэзынфармацыі

Юры Зісер: Гэта не справа супраць TUT.by, размова ідзе пра некалькіх супрацоўнікаў

У рэдакцыі газеты «Навука» таксама ператрус

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930