Знайсці
07.08.2018 / 15:36РусŁacБел

Мінінфарм абмежаваў доступ да 17 сайтаў, якія рэкламавалі мікрапазыкі

Як паведамляецца на сайце ведамства, на падставе пiсьмовага паведамлення адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска і ў адпаведнасці з законам «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрства інфармацыі 7 жніўня пастанавіла абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсу vdolg-vam24.xyz за размяшчэнне неналежнай рэкламы.

Акрамя таго, падставе пiсьмовага паведамлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Мінінфа 31 ліпеня абмежавала доступ да 16 інтэрнэт-рэсурсаў (dam-dengi-v-dolg-minsk.com, dam-vam.cash, zaimy.top, get7h24.ru, dengivdolg.site, dam-zaim.top, vot-vash.cash, credit-na-ryki.com, do-zarp.com, money-gold.loan, easymoney.by, dengi-kredit.tilda. ws, dam-vam-dengi.com, zaumi.by2.by, dengidam.by, в-доўг-деньги.бел). Праз іх пашыралася рэклама мікрапазык для неабмежаванага кола асоб.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера