Знайсці
07.08.2018 / 15:182РусŁacБел

Юбілейную «Камяніцу» ўзначаляць «Троіца», Joryj Kloc і «Тесто»

1 верасня ў Музеі народнай архітэктуры іпобыту пад Мінскам прыпадтрымцыААТ «Банк БелВЭБ» адбудзецца юбілейны — дзясяты па ліку — фестываль «Камяніца». Арганізатары абвясцілі трох першых хэдлайнераўізапусцілі ў продаж першыя 500 квіткоў па 10 рублёў.

Першая «Камяніца» датуецца 2009 годам. За гэты час фестываль прайшоў вялікі шлях, але захаваў галоўнае — цікаўнасць да народнай музыкі ва ўсіх яе праявах. Ад аўтэнтычных напеваў без інструментальнага суправаджэння да апрацовак у сучасных музычных стылях і аўтарскіх твораў, натхнёных народнай творчасцю. Дадзеную канцэпцыю адлюстроўваюць і хэдлайнеры гэтага года.

«Троіца» (Беларусь)

Этна-трыа «Троіца» на чале з Іванам Кірчуком не дарма называюць «шаманамі» — іх вытанчаныя апрацоўкі народных песень нясуць слухачоў далёка ў космас. Калектыў прадставіць на фестывалі свае лепшыя песні і шэраг кампазіцый з новага альбома «Цар-агонь», які выйдзе ў верасні.

JoryjKloc (Украіна)

Неардынарны гурт з Львова, стылістыку якога называюць «украінскім абрадавым хіп-хопам», «турба-фолкам» і «казацкім брэйкбітам». Дыскі калектыва выдаваліся ва Украіне і Польшчы, дзе музыкі актыўна канцэртуюць.

«Тесто» (Расія)

Музычная фармацыя з Санкт-Пецярбурга, якая выконвае традыцыйныя фолк-напевы так, як іх чуе сучасны жыхар вялікага горада. У выніку атрымліваюцца танцавальныя кампазіцыі з выкарыстаннем жывых і электронных інструментаў, з адыходам у драм-н-бэйс і даб, фанк і хіп-хоп.

Першыя 500 квіткоў на фестываль каштуюць 10 рублёў. Набыць іх можна толькі з 7 да 10 жніўня ў офісе Музея народнай архітэктуры і побыту — Мінск, Кальварыйская д.17, к.614. Час працы: з 10:00 да 16:30.

Далей кошт квітка для дарослых будзе складаць 15 рублёў (да 25 жніўня) і 20 рублёў (з 25 жніўня). Пры продажы праз Kvitki.by будзе дадавацца камісія 3 рублі.

Прадугледжаныя льготы для школьнікаў і студэнтаў. Уваход на фестываль для гледачоў у поўных версіях нацыянальных строяў (ад галаўных убораў да абутку) будзе бясплатным. Час правядзення: з 12 да 22 гадзін. Інфалінія: (033) 661-14-32, (017) 209-41-63.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера