Знайсці
07.08.2018 / 13:0819РусŁacБел

Міністр: праз пяць-шэсць год будаваць жыллё ў Мінску спыняць

«Гэта немінучая перспектыва, — заявіў сёньня журналістам міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны. — Калісьці наступіць мяжа ўнутры Менскага гарадзкога кальца, піша радыё «Свабода».

Мы сыходзім з таго, што ў сталіцы можна пабудаваць яшчэ прыкладна 5 мільёнаў квадратных мэтраў жыльля. Калі разьлічваць, што штогод будаваць каля мільёну, то застаецца пяць, максымум шэсьць гадоў».

Міністар сказаў, што для тых, хто не пасьпее пабудавацца за гэты час у сталіцы, застаецца варыянт гарадоў-спадарожнікаў. Прыкладам такіх гарадоў будуць Смалявічы.

Ён сказаў, што ўжо прынятае рашэньне пашырыць аўтатрасу ад Кургану Славы да Смалявічаў. Таксама будуць палепшаныя чыгуначныя камунікацыі, і ў перспектыве шмат людзей будуць жыць у гарадах-спадарожніках.

Паводле міністра, ужо да канца году міністэрства мае выдаць спецыяльны заканадаўчы акт пра тое, што забудоўцы павінныя будуць сыходзіць ад спрошчанай здачы жыльля.

«Здалі дом — а потым зноў пачынаецца будаўніцтва: людзі цягнуць будаўнічыя матэрыялы і робяць унутраныя работы. З цягам часу дойдзем да таго, што будзем здаваць кватэры з поўнай аддзелкай, з мэбляй і з удзелам дызайнэраў», — сказаў Анатоль Чорны.

Міністар дадаў, што сёлета за першае паўгодзьдзе сярэдні кошт аднаго квадратнага мэтру жыльля забудоўцы зьнізілі да 829 рублёў.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930