Знайсці
07.08.2018 / 10:23102РусŁacБел

Дырэктарка БелТА патлумачыла, навошта напісала заяву, з якой закруцілася крымінальная справа супраць TUT.by і «БелаПАНа»

У офісах TUT.by і БелаПАН ператрусы, затрыманыя рэдактары. Іх абвінавачваюць у тым, што яны заходзілі на сайт дзяржаўнага агенцтва БелТА па чужым паролі платнага доступу. 

Дырэктар БелТА Ірына Акуловіч патлумачыла «Нашай Ніве», што стала прычынай здарэння:

Ірына Акуловіч. Фота БелТА.

— Гаворка ідзе пра элементарны крадзеж і несанкцыянаваны доступ. У БелТА ёсць падпіска на інфармацыйную стужку — людзі плацяць за яе грошы і першымі атрымліваюць інфармацыю, якой яшчэ няма на сайце. Названыя вамі асобы [Золатава, Калтыгіна, Бабаед, Каравянкова — Рэд.] грошай не плацілі, але пад чужымі паролямі падключаліся да гэтай стужкі і выкарыстоўвалі гэтую інфармацыю, вось і ўсё.

НН: Як пра гэта стала вядома?

— Да нас паступілі заявы ад нашых платных падпісантаў, якія мелі праблемы з аўтарызацыяй. Яны напісалі ліст пра гэтыя праблемы. Натуральна, што мы звярнуліся ў міліцыю каб зразумець, хто замінае ім заходзіць. Вось з гэтага ўсё і пачалося, а далей былі знойдзены тыя, хто грошай не плаціў, але да інфармацыйнай стужкі падключаўся.

НН: Які памер шкоды?

— Гэта пытанне Следчаму камітэту. Яны разбяруцца, за які перыяд ажыццяўляўся доступ. За яго і будзе выстаўлены рахунак».

НН: Ці вы лічыце справядлівым такое ўрэгуляванне? З затрыманнямі, ператрусамі… Ці можна было разабрацца ў судовым парадку, калі такое сапраўды было?

— Я ў гэтым выпадку не ацэньваю сітуацыю ніяк. Я ацэньваю, што ёсць крадзеж і ідзе следства.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930