Знайсці
06.08.2018 / 22:096РусŁacБел

Саўмін хоча павялічыць спажыванне электраэнергіі ў краіне да 2025 года. На гэта выдаткуюць амаль 8 мільярдаў рублёў

Урад усур'ёз задумаўся аб тым, куды падзець лішкі электраэнергіі, якія ўзнікнуць пасля пачатку эксплуатацыі БелАЭС. 6 жніўня ўрад сваёй пастановай унёс змены ў план развіцця электраэнергетычнай сферы да 2025 года. Зацверджаны міжгаліновы комплекс мер па павелічэнні спажывання электраэнергіі да 2025 года.

Па выніках рэалізацыі ўсіх яго запланаваных мерапрыемстваў прырост спажывання электрычнай энергіі чакаецца на ўзроўні 1650 мільёнаў кВт*г у год.

Для гэтага спатрэбіцца 7 мільярдаў 725,6 мільёна рублёў, з іх сродкі бюджэту — 335,02 мільёна рублёў.

Такім чынам урад хоча стымуляваць унутраны попыт на электраэнергію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930