Знайсці
06.08.2018 / 18:40РусŁacБел

У Гомельскім раёне ратавальнікі вынеслі пенсіянерку з дому праз вакно

3 жніўня ў вёсцы Раманавічы Гомельскага раёна брыгадзе «хуткай» спатрэбілася дапамога ў спуску жанчыны з другога паверха жылога дома.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, высветлілі, што 76-гадовая жанчына знаходзіцца ў кватэры на другім паверсе трохпавярховага жылога дома, у яе пералом шыйкі клуба левай нагі ў выніку падзення. Спробы медыкаў самастойна спусціць пацярпелую былі няўдалымі, бо лесвічныя пралёты ў пад'ездзе былі занадта вузкімі. Супрацоўнікі МНС пры дапамозе альпінісцкага рыштунку спусцілі пенсіянерку праз праём другога паверха. Пасля гэтага жанчыну шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031