Знайсці
06.08.2018 / 15:551РусŁacБел

Ад 145 да 890 рублёў: колькі каштуе сабраць дзіця ў школу

Адпускныя цэны на камплекты адзення дзелавога стылю для школьнікаў сёлета пачынаюцца ад 77 рублёў, паведаміла БелТА начальнік упраўлення ўнутранага гандлю і выстаўнай дзейнасці канцэрна «Беллегпрам» Святлана Кахро.

У крамах цэннік будзе вышэйшы, да гэтай сумы дадасца гандлёвая надбаўка.

Так, для хлопчыкаў цэны на камплект пінжак — штаны — кашуля айчыннай вытворчасці складуць: для 1—4-х класаў — 85—106 рублёў, для 5—9-х класаў — 96—125 рублёў, для 10—11-х класаў — 123—151 рубель.

Камплект пінжак — камізэлька — штаны — кашуля абыдзецца ў 101—130 рублёў для вучняў 1—4-х класаў, у 113—152 рублі — для 5—9-х класаў, такі ж набор для старшакласнікаў абыдзецца ў 151—181 рубель (пазначаныя адпускныя цэны з ПДВ, гандлёвую надбаўку крамы вызначаюць самастойна).

Нагадаем, у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання гандлю распавялі, у якую суму беларусам абыдуцца зборы дзяцей у школу. У ведамстве падлічылі, што сёлета аптымальная экіпіроўка, якая ўключае ў сябе і адзежу, і абутак, і галантарэйныя тавары — сумку або ранец, канцылярскія прыналежнасці, абыдуцца бацькам школьнікаў малодшых класаў (з першага па чацвёрты) ад 145 да 750 рублёў. Адзець і абуць старэйшага школьніка даражэй — ад 214 да 890 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930