Знайсці
06.08.2018 / 15:111РусŁacБел

Чаму мы бачым дзіўныя сны падчас спёкі?

«Калі слупок тэрмометра ідзе ўверх, вам здаецца, што сусвет вашых сноў нагадвае фільм Дэвіда Лінча. Дык ці ўплывае спякота на змест і частату вашых сноў?» — піша Figaro.

Аўтар артыкула падае меркаванні некалькіх спецыялістаў. Крысціян Рыдэль, аўтар кнігі «Каханне і сэкс у вашых снах», лічыць, што ні тэмпература паветра, ні якія іншыя знешнія фактары не ўплываюць на тое, што мы бачым, калі спім. А вось што сапраўды ўплывае на сон, дык гэта стыль жыцця.

Калі чалавек позна кладзецца і ўжывае алкаголь, сны могуць утрымліваць своеасаблівыя перасцярогі, лічыць Рыдэль.

Доктар Філіп Бальё мае іншы погляд. На яго думку, людзям здаецца, што іх сны ў спякотнае надвор'е больш насычаныя з-за таго, што ім лягчэй запомніць тое, што прыснілася.

«Мозг мае патрэбу знізіць ўласную тэмпературу, каб заснуць. Калі спякота не дазваляе гэтага зрабіць, сон робіцца больш нестабільным і парывістым, а начныя абуджэнні здараюцца часцей», — цытуе яго газета.

Выданне падкрэслівае, што менавіта ў моманты абуджэння можна выразна ўспомніць тое, што прысніў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930