Знайсці
06.08.2018 / 15:278РусŁacБел

Дызайнер Саша Чабатароў арыгінальна праілюстраваў крадзеж зброі ў Баранавічах ФОТА

Працы мінскага дызайнера Сашы Чабатарова становяцца ўсё больш і больш папулярнымі. Чаму? Ён простай ілюстрацыяй можна патлумачыць сэнс любой навіны, якая не пакінула мастака раўнадушным або адгукнулася ў грамадстве. 

У Сашы ёсць тэлеграм-канал «Metamodernizm», дзе можна пабачыць ілюстрацыі на падзеі, якія закранулі мастака. 

Сёння дызайнер праілюстраваў навіну пра тое, што з вайсковай часткі ў Баранавічах вайскоўцы выносілі са складоў зброю і прадавалі яе.

«Ілюстрацыя пра тое, што такімі тэмпамі хутка замест баявой зброі армія будзе абараняць краіну з лукам і стрэламі, палкамі капалкамі», — раскрыў сэнс ілюстрацыі дызайнер.

«Я рэагую на навіны як любы чалавек. Ёсць навіны, якія мяне закранаюць і ўражваюць менш, іншыя — больш. Часам падчас чытання прыходзяць візуальныя вобразы і ідэі. І калі я лічу гэтыя вобразы годнымі каб падзяліцца, то малюю і публікую. Спецыяльнай сістэмы ў гэтым плане няма. Гэта чалавечая рэакцыя.

А чаму мяне закранула навіна пра крадзеж зброі ў арміі? Ну гэта ж розуму неспасціжна, гэта ж надзвычайнае здарэнне, як гэта наогул магчыма і дапушчальна?! Гэта ж армія, там жа ўсё павінна быць дакладна, прадумана і без недахопаў, а атрымліваецца — вынось што хочаш».

Наталля Тур

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930