Знайсці
07.08.2018 / 10:5324РусŁacБел

ТОП-10 міфаў пра беларускія санаторыі

Наконт санаторнага адпачынку існуе шмат міфаў, у якія многія чамусьці працягваюць верыць. Нібыта гэта дорага, сумна і нясмачна, хоць насамрэч гэта зусім не так. Разам з сэрвісам анлайн-браніравання адпачынку ў Беларусі vetliva.by мы гэта дакажам вельмі проста — праз гіфкі з коцікамі!

1. У санаторыі ездзяць толькі тыя, каму трэба лячэнне

Гэта не так. Дакладней, не зусім так. Лячэннем у першую чаргу займаюцца стацыянары, санаторыі ж праводзяць аздараўленне і прафілактыку захворванняў.

Такі адпачынак прадугледжвае здаровае харчаванне, вызначаны распарадак дня і набор неабходных працэдур, каб у наступныя гады вам не трэба было звяртацца ў медыцынскія ўстановы і сядзець гадзінамі ў чэргах да дактароў паліклінік.

Хочаце займець здаровыя звычкі і нарэшце пазбавіцца ад мяшкоў пад вачамі — вывучыце прапановы беларускіх здраўніц.

2. Санаторыі гэта ж нешта пра «савок», не?

Вядома, не. Тое, што большасць здраўніц будавалася ў савецкі час, не значыць, што сэрвіс застаўся на тым жа ўзроўні. Каб людзі пастаянна прыязджалі набірацца сілаў ды адпачываць, перыядычна рамантуюцца карпусы, набываецца новае медыцынскае абсталяванне.

Калі вы пабачыце фота з некаторых санаторыяў, то самі здзівіцеся, што гэта — Беларусь. Напрыклад, вось гэта інтэр’ер «Юнацтва», што месціцца на Мінскім моры.

3. Туды ездзяць адны пенсіянеры, там жа паныла

Ну навошта вы так. Усё амаль наадварот: каб не ездзіць па санаторыях у старасці, трэба ў маладым узросце клапаціцца пра здароўе (і многія так і робяць). Не забывайце, што санаторны адпачынак — гэта не толькі аздараўленне, але і прафілактыка.

Тым больш амаль усе здраўніцы прапануюць насычаную забаўляльную праграму.

4. Дык ў санаторыях адны працэдуры

Вы памыляецеся. Большасць айчынных санаторыяў прапануюць таксама даволі шырокі выбар забаў і актыўнасцяў. Тут і спартовыя пляцоўкі з трэнажорнымі заламі ды разнастайным інвентаром, і пляжы з шэзлонгамі ды лежакамі, і экскурсіі па мясцовых славутасцях. А некаторыя маюць нават уласны аквапарк з воднымі горкамі і SPA-комплексы.

5. Там кормяць нясмачнай ежай, як у сталоўцы

Макарона, што зліплася, і вараныя сасіскі — даўно сталі музейнымі экспанатамі і прывідамі з мінулага. Так, у санаторыях вас не пачастуюць фастфудам ці смажаным мясам, бо дыетычнае здаровае харчаванне гэтага не вітае, але можаце быць упэўненыя, што галоднымі не застаняцеся.

Нашы санаторыі ўжо даўно практыкуюць «шведскі стол», бо гэта зручна і звыкла для гасцей.

Няўжо ў вас яшчэ не пацяклі слінкі?

6. Дык калі ўсё так прыгожа і смачна, то і дорага, відаць

Часам кажуць, што злятаць у Турцыю ці Егіпет танней, чым адпачыць у Беларусі. Калі вы параўнаеце айчынныя прапановы з прапановамі замежнага адпачынку, то пабачыце, што гэта няпраўда.

Тым больш трэба ўлічваць, што санаторны адпачынак прадугледжвае комплекс аздараўленчых працэдур, а таксама ўключае рэгулярнае харчаванне. На паўднёвых курортах вам за ўсё гэта найхутчэй давядзецца даплаціць. А тут і ляцець нікуды не трэба.

7. У беларускія санаторыі немагчыма набыць пуцёўку, бо ўсё даўно раскупілі замежнікі

Як і любы іншы адпачынак, паездку ў санаторый лепш планаваць загадзя. Тым больш сапраўды, айчынныя здраўніцы маюць вялікі попыт у замежнікаў, не кажучы пра беларусаў.

Але калі вы скарыстаецеся пошукам прапаноў, то пабачыце, што і на жнівень ёсць свабодныя месцы. Таму знайсці сабе адпачынак — не такая вялікая праблема, было б жаданне.

8. Санаторыі гэта ж на некалькі тыдняў, а ў мяне няма столькі часу

Неабавязкова сыходзіць у адпачынак, каб з’ездзіць у санаторый. Некаторыя прапануюць праграмы выходнага дня, каб у працоўным карагодзе ў вас была магчымасць адпачыць і набрацца сіл.

Такія праграмы ўключаюць SPA-працэдуры, кансультацыі медыкаў, ужыванне вітамінаў, здаровае харчаванне, басейн з саўнай, масаж і іншыя аздараўленчыя мерапрыемствы.

Таксама можна падабраць адмысловую «здаровую праграму» ў залежнасці ад часу, які вы маеце.

9. Туды ж немагчыма паехаць з дзецьмі

Няпраўда, санаторыі — вельмі ўдалае месца, каб адпачыць усёй сям’ёй. Асабліва з маленькімі дзеткамі: прырода, свежае паветра, доўгія шпацыры, смачная ежа і забаўляльныя праграмы.

Тым больш некаторыя месцы прапануюць для дзетак спецыяльныя працэдуры і маюць гульнявыя пляцоўкі з аніматарамі.

10. Але ж вельмі складана адшукаць ідэальны для сябе санаторый

А вось і не. Усе прапановы па санаторыях, экскурсіях, гатэлях ды аграсядзібах ужо даўно сабраныя ў адным месцы. Заходзьце на vetliva.by і выбірайце адпачынак на свой густ!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930