Знайсці
06.08.2018 / 15:5830РусŁacБел

Тролі Мінабароны масава каментуюць артыкул пра вынас зброі з баранавіцкай часці. Для чаго? Разбіраемся

5 жніўня на сайце «Наша Ніва» быў апублікаваны матэрыял «Выносілі аўтаматы і гранаты на продаж: падрабязнасці засакрэчанай справы, якая можа каштаваць пасады некалькім міністрам».

Нагадаем, што ў адной з баранавіцкіх ваенных часцей адбылася катастрофа — некалькі ваеннаслужачых амаль што цягам году выносілі са збройнага складу аўтаматы, пісталеты і гранаты, і прадавалі іх. 

Звяртае на сябе ўвагу, што ўвечары ў нядзелю, а таксама прыблізна ад 9-й раніцы панядзелка ў каментарах пад навіной пачалі з'яўляцца аднатыпныя каменты, якія прасоўвалі адную і тую ж думку.

Выклікае іронію тое, што людзям было нават лянотна мяняць нікнэймы, і шмат каментаў напісаныя з аднаго. 

Прыводзім падборку: 

123 / 05.08.2018 / 20:51 Полная ерунда. КОМАНДИР САМ ВСЕ ВЫЯВИЛ

Миша / 05.08.2018 / 20:52 Командир молодец! Если бы не он! Теперь другие ведомства работают!

Трофим / 05.08.2018 / 20:58 Миша,полностью согласен с вами, командир хорошо сработал!

Александр6778 / 05.08.2018 / 21:00 Вы прочитайте внимательно, все это выявил командир…….

Михаил Цветков / 05.08.2018 / 21:02 А командир то молодец сам вскрыл. Сам дело возбудил. 

Трофим / 05.08.2018 / 21:02 ?, нормальная у нас в стране армия и командир хорошо сработал! 

Александр6778 / 05.08.2018 / 21:04123, полностью согласен………

Манго / 05.08.2018 / 21:04 Уважение командиру!

123 / 05.08.2018 / 21:36 Я так вам скажу командир выявил.Ну и слава богу

Михаил Цветков / 05.08.2018 / 21:50 Знаю точно что во многих частях металлоискатели на КПП и там шмон. Так что спите спакойно. Командиру респект и уважуша. Не сладко пришлось с этим балбесом. 

Франческо / 05.08.2018 / 21:57 Читайте внимательно текст статьи. КОМАНДИР выявил данный инцидент.

Михаил Цветков / 05.08.2018 / 21:58 Балбес спортил жизнь. Хорошо что КОМАНДИР толковый. 

Франческо / 05.08.2018 / 22:22 Я вам скажу так «в СЕМЬЕ не без урода», в армии, как и в любом коллективе найдется такой вот «негодяй», и судить по одному поступку прапорщика, о состоянии дел во всей АРМИИ ну по крайней мере не логично.

123 / 06.08.2018 / 07:06 КОМАНДИР ВЫЯВИЛ А ЭТО ГЛАВНОЕ

Абаддон / 06.08.2018 / 08:57Да, дела! И как в голове этого прапорщика не возникла мысль, что ему светит за торговлю оружием? А командир части норм мужик — сам разоблачил, не испугался.

А1 06.08.2018 / 08:58 При всем плохом, что сказано и написано, нельзя не брать во внимание тот факт, что преступление было вскрыто внутри военной среды. Преступника нашли сами военные, а это не может не радовать. Все же могли бы утаить это дело, не придавать его огласке. А ведомство придерживается открытой политики. Это то, чего от него ждут.

Budlight / 06.08.2018 / 09:01 Нда, лицо не сильно обремененное интеллектом. Можно, конечно, говорить, что рыба гниет с головы, но вроде там командир выявил эти факты и был инициатором расследования

Марк Тверк /06.08.2018 / 09:11 Главное, что никто не пострадал. Еще важно, что преступление вскрыто. Хочется, чтобы и впредь наше Министерство обороны работало так же оперативно, качественно и открыто для нас.

Абаддон / 06.08.2018 / 09:12 Хорошо, что в армии не скрывают и избавляются от таких ненадежных «специалистов». «Прополют» от сорняков — и все будет хорошо.

Як бачна, боты не спрабуюць правесці нейкія думкі наконт праўдзівасці артыкула. Яны проста хваляць камандзіра часці. Чаму гэта крытычна важна для ўпраўлення ідэалогіі? 

Паспрабуем разабрацца: па інфармацыі «Нашай Нівы», старт справе даў выпадкова затрыманы дэсантнік, некалькі месяцаў як пераведзены ў 8-ую брыгаду. 

Далей, калі інфармацыя пра магчымае злачынства прасачылася з камендатуры, яна трапіла адразу ў некалькі ведамстваў. 

І тут камандзіру часці (які да прызначэння быў намеснікам па ўзбраенні, то бок, зброя — гэта сфера яго наўпроставай адказнасці) было крытычна важна дабрацца да прапаршчыка Дзмітрыя К. раней за ўмоўны КДБ, каб выратаваць і сябе, і не даць козыр у рукі іншага ведамства. 

Таму ён а пятай раніцы — ад самага ранку, пад надуманай прычынай трапіў у кватэру да прапаршчыка.

І вось гэтую міжведамственную гульню на апярэджанне боты выдаюць за поспех. 

Цікава, што пад падобнай навіной партала TUT.by частка каментатараў прасоўвае аналагічную думку. Профілі гэтых ботаў дазваляюць паглядзець іх папярэднія каментары. Усе меркаванні размяшчаліся пад вайсковымі навінамі.

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930