Знайсці
06.08.2018 / 12:053РусŁacБел

У зямной кары выяўлены квадрыльён тон алмазаў — дастаць іх няма як

Навукоўцы з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (MIT) высветлілі, што ў зямной кары схавана каля квадрыльёна тон алмазаў. Аднак дастаць іх наўрад ці ўдасца, гаворыцца ў паведамленні на сайце інстытута.

Даследчыкі выявілі радовішчы алмазаў у выніку «прасвечвання» паверхні Зямлі гукавымі хвалямі. Даўжыня такіх хваляў змяняецца ў залежнасці ад тэмпературы і шчыльнасці рэчыва. У выніку эксперыменту навукоўцам атрымалася скласці мадэль будовы літасферы - цвёрдай абалонкі планеты.

Запасы алмазаў знаходзяцца ў кратонах - участках зямной кары, якія ўтвараюць кантыненты і размешчаных у цэнтральнай частцы пліт.

Каштоўныя камяні залягаюць на глыбіні ў 140-240 км ад паверхні Зямлі. Пакуль чалавеку недаступнае бурэнне на такія глыбіні таму выняць алмазы на гэтым этапе развіцця немагчыма, адзначаюць у MIT.

«Даследаванне паказвае, што алмаз, магчыма, не настолькі экзатычны мінерал: наадварот, у геалагічным маштабе ён даволі пашыраны. Вядома, дабрацца да гэтых алмазаў мы не можам, але іх значна больш, чым мы меркавалі раней», — кажуць навукоўцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера