Знайсці
06.08.2018 / 10:528РусŁacБел

МЗС Беларусі назваў пакушэнне на Мадуру «варварскім і нялюдскім»

Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала спробу замаху на прэзідэнта Венесуэлы варварскім і нялюдскім актам тэрарызму. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным акаўнце ў Facebook.

«Спроба замаху 4 жніўня на прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадуру, у выніку якога атрымалі раненні сем чалавек, з'яўляецца варварскім і нялюдскім актам тэрарызму. Выкарыстанне гэтак агідных метадаў у палітычнай барацьбе не будзе ніколі прынята Беларуссю. Мы будзем заўсёды непрымірымыя ў дачыненні да любых праяў тэрору і гвалту», - гаворыцца ў заяве.

Толькі народ Венесуэлы і выключна шляхам мірнага дыялогу ў межах прававога поля і Канстытуцыі мае права вызначаць шляхі вырашэння складаных сітуацый і спосабы вырашэння ўсіх рознагалоссяў у венесуэльскім грамадстве, адзначылі ў МЗС.

«У гэты цяжкі момант Беларусь побач з Венесуэлай. Жадаем найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым», - гаворыцца ў паведамленні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера