Знайсці
05.08.2018 / 16:4813РусŁacБел

«Аншлаг! Аншлаг!» У Расіі разводзяцца Петрасян і Сцепаненка. І дзеляць маёмасць

Расійская артыстка Алена Сцепаненка падала іскавую заяву супраць Яўгена Петрасяна аб падзеле сумесна нажытай маёмасці.

Каментаваць інфармацыю пра развод 72-гадовы народны артыст Расіі адмовіўся. «Давайце без каментароў. Якая вам розніца, што ў мяне адбываецца? Без каментароў», — растлумачыў Петрасян.

Дэ-факта шлюб артыстаў разваліўся яшчэ 15 гадоў таму, але яны працягваюць супрацоўнічаць як творчыя асобы.

Петрасян і Сцепаненка ажаніліся ў 1985 ці 1986 годзе. Пара з'яўляецца творчым тандэмам і нярэдка выступае на сцэне разам.

Як пішуць расейскія СМІ, Сцепаненка прэтэндуе на нерухомасць, антыкварыят, каштоўнасці і іншую маёмасць коштам каля аднаго мільярда расійскіх рублёў (гэта каля 30 мільёнаў беларускіх). Усяго ў Петрасяна 6 вялікіх кватэр у самых прэстыжных дамах у цэнтры Масквы, а таксама вялікі загарадны дом на 30 сотках.

Прычынай разводу СМІ называюць пазашлюбныя сувязі Петрасяна. Са Сцепаненка яны не жывуць ужо ці то 10, ці то 15 гадоў. Для разводнага працэсу яны абое нанялі самых дарагіх адвакатаў Масквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930