Знайсці
05.08.2018 / 14:5021РусŁacБел

The Washington Post: Беларускія медыя — на мяжы выжывання

Папулярная амерыканская газета паразмаўляла з некалькімі беларускімі журналістамі і напісала аглядны артыкул пра сітуацыю з медыя ў Беларусі.

Ад прадстаўнікоў Беларускай асацыяцыі журналістаў The Washington Post даведалася, што беларускія ўлады даюць вялізныя штрафы некаторым медыя, якія не кантралююцца ўрадам. У прыватнасці, галоўны ўдар па штрафах прыпадае на тэлеканал «Белсат».

Тэлеканал знаходзіцца ў цяжкім становішчы, і ў яго няма іншага выбару акрамя таго, як плаціць штрафы і працягваць працаваць без акрэдытацыі, а акрэдытацыю ў сваю чаргу адмаўляецца выдаваць беларускі МЗС, які не адрэагаваў на неаднаразовыя просьбы The Washington Post аб прадстаўленні каментароў.

Таксама газета напісала пра ціск на незалежныя беларускія медыя з боку спецслужбаў. Сюды ўваходзяць спробы ўплыву на рэдакцыйную палітыку выданняў, запалохванні журналістаў, праслухоўка рэдакцый і багата чаго яшчэ.

Асобную ўвагу The Washington Post надала справе Дзмітрыя Галко. Газета цытуе словы журналіста, які кажа, што прысуд быў пакараннем за яго журналісцкую дзейнасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930