Знайсці
06.08.2018 / 15:2317РусŁacБел

Саўладальніца цукерні «Жорны» і стваральніца брэнда «Ежа адзінарогаў»: Беларусы мусяць ведаць, што рабіць у сэкс-шопе

Сёння ў нашую рубрыку «Пяць рэчаў» мы запрасілі Зою Прышывалку — кандытарку, саўладальніцу пякарні і цукерні «ŽORNY» і стваральніцу брэнда «Ежа адзінарогаў».

Зоя і выпяканне

Географ у мінулым, вязальніца пад замову, мама дзвюх дачок Зоя разам з мужам Аляксандрам шэсць гадоў таму пачала выпякаць хлеб і дэсерт мазурку па традыцыйных беларускіх рэцэптах, потым аднавілі рэцэпт яблычнага сыру. Цяпер сама Зоя стварае розныя слодычы: распісныя пернікі, маршмэлаў, салёную карамель, лімонны курд. 

«Мне падабаецца «слоў-фуд тэматыка» [рух, які супрацьстаіць сістэме хуткага харчавання — «НН»]. Муж напісаў кнігу пра хлеб, стварыў слоўнік па кухоннай беларускай тэрміналогіі, а я не супраць самаго працэсу гатавання. Быў момант, калі мы стаміліся і спыніліся ў гэтай сферы, але цяпер я бачу, што ніхто не займаецца традыцыйнымі рэцэптамі, ніхто іх не падымае. Таму хачу вярнуцца ў гэтую тэму. Рэцэпты карыстаюцца папулярнасцю дагэтуль — мазурку па рэцэпце 1848 года раскупляюць вельмі хутка».

Всем привет, кто все ещё держится. Раз мы уже подвигаемся в сериале #prishi_еды непосредственно к еде, то было решено поделиться с вами рецептом из того времени, 1853 года, как никак. Все, кто ходит ко мне на маркет, знают и любят эту мазурку, а кто не ходит, вам не повезло))) Шучу, вам все равно повезло, потому что у вас есть я – носитель знаний, не жадный для поделиться. Самое главное, что мазурка свежая и вкусная неделю. Можно готовить двойную порцию и смело есть по кусочку каждый день – тренировать свою силу воли. Итак, «Мазурка разынкавая крохкая». Рецепт мы взяли из первой белорусской кулинарной книги 19 в. «Літоўская Кухарка» Винценты Завадской. Не спрашивайте, откуда на Беларуси 19 века был апельсин, миндаль и изюм - шляхта знала толк в еде и могла позволить себе делать пирог с миндалём и апельсином даже и в 19 веке! А загадочные разынки – это всего лишь изюм;-) Нам понадобится: 200г пшеничной муки 1 ч.л. разрыхлителя 100г сахара 100г сливочного масла 6 желтков 200 г мелкого изюма столовая ложка сметаны или густых сливок 100 г обжаренного миндаля цедра одного апельсина. Перед замесом теста подготовим ингредиенты начинки. Изюм нужно заранее промыть в кипятке и просушить на ровной поверхности (главное, не держите изюм в горячей воде слишком долго, а то он размякнет и будет не очень пригоден к использованию в таком виде выпечки). Покрошите ножом миндальные орехи на довольно крупные куски, а цедру с апельсина сотрите при помощи мелкой тёрки. Приступаем к замесу теста. В глубокую миску насыпьте муку, перемешанную с разрыхлителем, сахар и положите сливочное масло, размягчённое при комнатной температуре. Тщательно перетрите всё руками до состояния однородной песочной крошки. Добавьте в массу 5 желтков и замесите в достаточно однородное тесто. Добавьте цедру апельсина и снова перемешайте. В самом конце добавьте в тесто ложку сметаны и ещё раз хорошо вымешайте руками. Осталось смешать тесто и начинку в однородный будущий пирог:-) Возьмите форму удобного размера (в нашем случае это стеклянная форма размером 30 на 20 см.), застелите куском пергамента, выложите на него тесто и руками равномерно его разравняйте. Листаем карусель

A post shared by ПРЯНИКИ | СЕКС | ТЕКСТ | МИНСК (@prishizojka) on

Зоя і сэкс

Акрамя асноўнай працы, Зоя актыўна займаецца сэксуальнай асветай у сваім блогу.

«На жаль, у нас няма сэксуальнай адукацыі ні ў школе, ні ва ўніверсітэтах. Мы ўсе вучымся гэтай тэме, у найлепшым выпадку, у размовах са сваімі бацькамі, у іншым выпадку — у размовах з сябрамі, тыркаючыся, як сляпыя кацяняты. Тэма табуяваная, усё з прыстаўкай сэкс- трапляе на тэрыторыю дэманізацыі, але сэкс — неад’емная частка нашага жыцця. Гэта карысна для здароўя, ну і гэта самы бяскрыўдны спосаб даставіць сабе задавальненне. Я мама, мне трэба адукоўваць і сваіх дзяцей у гэтым плане. А гэта вельмі цяжка, таму што нармальных крыніц няма, спецыялістаў па гэтай тэме вельмі мала. Часта людзі не ведаюць і сваёй анатоміі. Мая задача заключаецца ў тым, каб знайсці такіх спецыялістаў. Беларусы мусяць ведаць, як схадзіць у сэкс-шоп, што там набыць, як гэтым усім потым карыстацца».

Зоя і цела

«Не ведаю чаму, але слова «тоўсты» выбіваецца з усіх характарыстык чалавека, бо ўспрымаюцца нармальна «худы», «нізкі», «высокі», «прыгожы», «непрыгожы», але «тоўсты» — ужо кляймо. Напэўна, мне на гэтым этапе жыцця дадзена быць тоўстай, каб у мяне раскрыліся вочы і я ўбачыла, як такіх людзей выкрэсліваюць з жыцця. Прыходзіш да доктара, і табе на любое пытанне кажуць: «Пахудзейце». Пра гэта я таксама пішу ў блог. Я не шукаю нейкай матэрыяльнай выгады, але каму, як не мне, расказваць пра нейкія праблемы цела, чалавеку, які ўвесь час з гэтым сутыкаецца. Калі чытаць людзей плюс-сайз за мяжой, яны вельмі адкрыта пішуць пра гэтую тэму, а ў нас пакуль усё знаходзіцца ў зародкавым стане. І вельмі радасна бачыць, як усё пакрысе змяняецца. Як дызайнеры раней не хацелі шыць на цябе на тым жа фэшн-маркеце, а цяпер згаджаюцца. А вось у рэкламу спа-салона мяне пакуль не возьмуць, хаця мая скура ў добрым стане. Ніхто не кажа: «Зоя, давай мы здымем цябе ў рэкламе». Таму што мы ўсе звыкліся думаць адным шаблонам і бачыць у рэкламе худых мадэляў.

Усе мае 5 рэчаў звязаныя з доглядам сябе. Даглядайце сябе, слухайце сябе, клапаціцеся пра сябе.

Сукенка JAMIDO

Калі я стала поўнай, мне перахацелася быць дзяўчынай у джынсах, дома няма ні адных нагавіц. Востра стаяла праблема, як летам насіць сукенкі, бо ўвесь час церліся ногі, потым Эмі Шумер, амерыканскі комік памеру плюс-сайз, расказала, што карыстаецца спідстыкам, я два гады таму праверыла гэты метад — і цяпер не вылажу з сукенак.

Упрыгожанне «ГласТранк»

Гэта ўвогуле ўнікальная рэч. Такое ўпрыгожанне можна па спадчыне перадаваць, гэта рэдкая тэхніка Ціфані. Я вельмі рада, што асабіста пазнаёмілася з іх стваральніцай Кацяй. Дома ў мяне шмат розных брэндаў, але гэты вельмі аўтэнтычны.

Жаданне быць прыгожай у мяне з’явілася толькі пару гадоў таму, мабыць, таму што я нарэшце зразумела, што я поўная. Я перастала з гэтым змагацца і расслабілася.

Акуляры

Раней я думала, што не буду акулярыкам, але год таму зразумела, што ў мяне баліць галава. Я вырашыла праверыць зрок, і доктар здзівілася, як я жыву, бо высветлілася, што адно вока наогул адмаўлялася бачыць. Цяпер я акуляры люблю, гэта для мяне дадатковы аксесуар. Дома ў мяне некалькі апраў. Калі надзела іх упершыню, запыталася ў мужа: «Саша, гэта ў нас такі Мінск прыгожы?»

Кніга Філіпа Гласа «Словы без музыкі» 

Я вельмі люблю чытаць. Гэтую кнігу муж замовіў на дзень народзінаў. Гэта аўтабіяграфія амерыканскага музыкі, які піша сучасную музыку. Яна настолькі захапляльная, настолькі цікавая, геніяльная! Паказвае, што чалавеку, каб нечага дасягуць, не абавязкова мець талент і іскру божую, а трэба шмат працаваць над сабой.

Сацісфаер (вакуумны стымулятар клітара)

Рэвалюцыю ў сэкс-цацках даўно зрабіў «Вуманайзер», добрыя ідэі адтуль выкарысталі цяпер у сучасным сацісфаеры.

Цацка, якую можна выкарыстоўваць перад, падчас, пасля і замест сэксу. Яна дапамагае разрадзіцца ў любой сітуацыі, яна эрганамічная. Я разрэкламавала і «прадала» гэтую цацку чатыром сябрам яшчэ да таго, як купіла сабе.

Яна аказвае вакуумнае ўздзеянне на клітар. Калі жанчына не ўзбуджаная, яна ўзбуджаецца. Яе можна выкарыстоўваць у ванне і пад душам, а таксама з ёй часцей здараецца сквірт. Усім рэкамендую.

Воля Афіцэрава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930