Знайсці
04.08.2018 / 17:5284РусŁacБел

Чачня аддае пашану чалавеку, які застрэліў палкоўніка Буданава: тысячы машын з'ехаліся ў яго родавае селішча 

48-гадовы Юсуп Тэмерханаў, забойца палкоўніка Буданава, памёр 3 жніўня ў сібірскай калоніі. Афіцыйная версія — «ад хранічных захворванняў». І ад 3 жніўня ў селішча Гелдаган, дзе будзе пахаваны Тэмерханаў, едуць тысячы людзей.

Расійскі незалежны сайт «Кавказский узел» піша, что на ўездзе ў Гелдаган узніклі вялізныя заторы, людзі едуць з усіх раёнаў Чачні і Інгушэціі. А яшчэ тысячы людзей выказваюць спачуванні сваякам памерлага праз WhatsApp — самы папулярны мэсэнджар на Каўказе, адзначае расійскі незалежны сайт «Медуза».

Палкоўнік Буданаў стаў сімвалам пакут чачэнцаў у часе дзвюх войнаў за незалежнасць, другая з якіх была каўказцамі прайграная. Буданаў забіў, а некаторыя мяркуюць, што і згвалціў 18-гадовую Эльзу Кунгаеву з сяла Тангі.

Калі гісторыя набыла розгалас, суд над ім цягнуўся тры гады. Урэшце яго прызналі вінаватым.

Вызваліўся ён датэрмінова. Але ў 2011 годзе ў Маскве яго забілі чатырма кулямі на выхадзе з натарыяльнай канторы, дзе ён афармляў дазвол на выезд сваёй непаўналетняй дачцэ.

У забойстве Буданава вінаватым прызналі Тэмірханава. Сам ён віны так і не прызнаў. Пяць гадоў ён правёў у розных турмах. Для чачэнцаў, нават самых лаяльных Маскве, ён застаўся героем.

Кадыраўскі тэлеканал «Грозный» паведамляе: «Ужо другі дзень у двары Тэмерханавых бесперапынная плынь жыхароў Чачэнскай Рэспублікі і суседніх рэгіёнаў, якія прыйшлі выказаць спачуванні сваякам загінулага. Таксама словы спачування выказваюць шматлікія карыстальнікі сацыяльных сетак».

Самы вядомы расійскі баец змешаных адзінаборстваў Хабіб Нурмагамедаў выклаў фатаграфію Тэмерханова ў сваім інстаграме і напісаў: «Няхай Алах даруе твае грахі».

Чачэнка Зара Муртазаліева, якая жыве ў Парыжы, апублікавала відэа з цырымоніі развітання і напісала: «Кожны памрэ, але не кожны будзе жыць у памяці народа. Сваіх герояў народ выбірае сам».

Дзясяткі тысяч людзей віталі картэж з целам Тэмерханава воклічамі «Алах акбар» па дарозе з аэрапорта ў радзіннае селішча. 

nn.by; фота Коммерсантъ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930