Знайсці
04.08.2018 / 09:036РусŁacБел

Арыштаваны экс-прэзідэнт Арменіі адмаўляецца даваць паказанні

Арыштаваны экс-прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран адмаўляецца даваць паказанні. Пра гэта армянскім СМІ паведаміў кіраўнік Спецыяльнай следчай службы (ССС) Сасун Хачатрян.

Качаран быў арыштаваны ў рамках расследавання крымінальнай справы аб незаконным разгоне пратэстаў апазіцыі ў 2008 годзе. Тады ўлада перайшла да пераемніка Качарана, Сержа Саргсяна.

Хачатран часткова раскрыў змест сакрэтнага загаду №0038 «Аб выкананні задач, пастаўленых Вярхоўным галоўнакамандуючым Рэспублікі Арменія», які быў падпісаны 23 лютага 2008 года кіраўніком Мінабароны Арменіі Мікаэлам Аруцюнянам і цяпер трапіў у рукі следства.

У 2008 годзе прыхільнікі кандыдата ад апазіцыі Лявона Тэр-Петрасяна ладзілі масавыя акцыі пратэсту на плошчы Свабоды ў Ерэване. 1—2 сакавіка паліцыя жорстка разагнала пратэстоўцаў. 10 чалавек загінулі, многія атрымалі раненні. Качаран абвясціў 20-дзённае надзвычайнае становішча, падчас якога адбыліся арышты лідараў апазіцыі.

Качарану пагражае да 15 гадоў турмы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930