Знайсці
03.08.2018 / 22:502РусŁacБел

Прадстаўлены першы ў свеце 5G-смартфон

Кампанія Motorola прадставіла першы 5G-смартфон. Флагман Moto Z3 паказалі на прэзентацыі ў Чыкага, піша CNET.

Галоўная асаблівасць смартфона — падтрымка 5G. Ён таксама мае арыгінальнае размяшчэнне біяметрычнага датчыка і падтрымку фірмовых модуляў пашырэння.

У аснове гаджэта — працэсар Qualcomm Snapdragon 835, ён падтрымлівае 4 ГБ аператыўнай памяці і 64 ГБ убудаванай.

Ёмістасць акумулятара складае 3 000 мАг. Пры падключэнні 5G Moto Mod яна павялічваецца на 2 000 мАг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031