Знайсці
03.08.2018 / 21:1518РусŁacБел

Кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа: Спецслужбы Беларусі зацікавіліся крымскімі татарамі

Кіраўнік Меджліса крымскататарскага народа Рэфат Чубараў паведаміў у фэйсбуку, што супрацоўнікі спецслужб, а таксама міграцыйнай службы Беларусі праводзяць актыўнае апытанне крымскіх татар. Пры гэтым асаблівую цікавасць прадстаўнікі спецслужб Беларусі праяўляюць да мусульман, якія маюць сваякоў у Адэскай і Херсонскай абласцях, а таксама ў Кіеве.

Афіцыйна гэта называюць «вывучэннем міграцыйных патокаў, роднасных сувязей, узроўню рэлігійнага і нацыянальнага суадносін у індывідуальнай і калектыўнай ментальнасці мусульманскіх дыяспар».

Сярод пытанняў:

  • «Ці паедзеце ў Кіеў на Дзень незалежнасці Украіны?»
  • «Ці наведваеце наогул Украіну на святы?»
  • «Наколькі часта вы святкуеце ўкраінскія святы і ці не супярэчыць гэта Карану?»
  • «Ці падтрымліваеце вы абвяшчэнне Новааляксееўкі (Херсонская вобласць) сталіцай крымскататарскай аўтаноміі ва Украіне?»

Чубараў не выключае, што такая зацікаўленасць магла быць заданнем з Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера