Знайсці
03.08.2018 / 15:513РусŁacБел

Першага намесніка старшыні праўлення Белкаапсаюза прысудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі

Першага намесніка старшыні праўлення Белкаапсаюза прысудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі, з канфіскацыяй маёмасці, паведамляе БелТА.

Мужчына прызнаны вінаватым у атрыманні хабару асобай, якая займае адказную пасаду. Адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Згодна з рашэннем суда, ён таксама пазбаўлены права займаць пэўныя пасады. Другога фігуранта — яго давераную асобу — суд прызнаў вінаватым у даванні хабару і прысудзіў да 2 гадоў «хіміі».

Першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза з верасня 2015 года па красавіка 2017-га ў Мінску за некалькі разоў атрымаў хабару на суму больш за $2,4 тысячы ад сваёй даверанай асобы за пагашэнне падраздзяленнямі Белкаапсаюза крэдыторскай запазычанасці перад фірмай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера