Знайсці
03.08.2018 / 16:0214РусŁacБел

Біў шыбы, адкрыў газ і выскачыў з 2 паверха: як украінец адзначыў нараджэнне дзіцяці ў Брэсце ВІДЭА затрымання

У ноч на 3 жніўня 32-гадовы ўкраінец прыехаў у Брэст, дзе яго жонка-беларуска нарадзіла дзіця. А ўжо раніцай маладога бацьку затрымаў АМАП.

Мужчына пачаў адзначаць нараджэнне дзіцяці адразу пасля прыезду. Адзначаў весела: напіўся і пачаў крычаць, біць шыбы. Невядома навошта адкрыў газавыя канфоркі.

На месца прыехала служба газу, хуткая, міліцыя. Тады мужчына сігануў з вакна. Яго затрымалі амапаўцы.

Мясцовае выданне zarya.by паведамляе, што мужчына працягваў шумець і пасля затрымання, адмовіўся ад медыцынскай экспертызы.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930