Знайсці
03.08.2018 / 13:4621РусŁacБел

Выдавецтва «Харвест» запусціла маштабны праект па выданні дзіцячых кніг на беларускай мове

Выдавецтва «Харвест» запусціла маштабны праект па выданні кніг на беларускай мове. За апошні год выйшла з тузін серый, што ахопліваюць мастацкую і навучальную літаратуру для дзяцей і падлеткаў.

  • Давай чытаць: казкі для маленькіх, вершыкі пра жыццё і прыгоды жывёл, паравіны года, дзіцячы свет, пацешкі і загадкі.
  • Самая неабходная кніга для падрыхтоўкі да школы: уяўленне і асновы лагічнага мыслення, асновы матэматыкі (лічэнне, простыя задачкі), асновы сэнсорыкі (колеры, формы, катэгорыі, параўнанне прадметаў і з'яў), асновы пісьма (літары, чытанне па складах).
  • Мая першая кніга (Зямля, поры года і прыродныя з'явы, жывёлы, экзатычныя насельнікі Зямлі, дрэвы і кветкі, у садзе і агародзе, чалавек, правілы паводзінаў; азбука,чытанне па складах).
  • Я спазнаю свет — для дашкольнікаў: Зямля (наша планета, кантыненты, акіяны і моры, паравіны года, прыродныя з'явы і навакольны свет), расліны (садавіна, гародніна, кветкі, дрэвы), жывёлы (дзікія і свойская жывёлы, насякомыя, птушкі, рыбы), чалавек (сям'я, распарадак дня, дом і адзенне, прафесіі).
  • Казкі і вершы рускіх пісьменнікаў і замежных аўтараў.
  • Энцыклапедыі для дзяўчатак (парады па дамаводстве, кулінарыі, доглядзе жывёл і вырошчванні вазонаў; прыгажосць і здароўе, мода і стыль, выбар прафесіі).
  • Энцыклапедыі для падлеткаў (космас, краіны і народы, чалавек і яго здароўе, жывёлы і расліны).

Рыхтуюцца да выхаду энцыклапедыі пра жывёл, народы свету, дыназаўраў, свет вакол нас — для дзетак сярэдняга школьнага ўзросту.

Кнігі гэтых серый могуць прыдацца як для чытання ў вольны час, так і ў якасці дадатку да матэрыялу, што вывучаецца ў школе. Каляровыя малюнкі і аўтарскія ілюстрацыі захопліваюць увагу і робяць гэтыя кнігі цудоўным падарункам.

Над перастварэннем тэкстаў на беларускую мову працуюць вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, якіх вылучае любоў да беларускага слова і творчы падыход. Гэта Міраслаў Адамчык, Наталка Бабіна, Алесь Емяльянаў-Шыловіч, Наста Кудасава.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера