Знайсці
03.08.2018 / 12:0230РусŁacБел

Чаму ў крамах прадаецца кукуруза з Кітая, хаця ў нас яе — цэлыя палі? ФОТА

«Наша Ніва» звярнула ўвагу, што ў мінскіх крамах прадаецца салодкая кукуруза, імпартаваная… з Кітая! 

Гэтае фота зроблена ў «Кароне». 

Гэта выглядае дзіўным на фоне засаджаных кукурузай беларускіх палёў. Дык чаму так? Мы папрасілі гандлёвую сетку патлумачыць гэта. 

Як адказалі нам прадстаўнікі «Кароны», тут нельга казаць пра нейкую дыскрымінацыю беларускай прадукцыі, справа ў тым, што айчынныя вытворцы пераважна вырошчваюць кукурузу на корм жывёле. 

«Да таго ж, ёсць розныя гатункі кукурузы. Тое, што вы бачыце на палях, — гэта не тая кукуруза, якая ляжыць на паліцах. Зрэшты, у нас і кансерваваная кукуруза збольшага імпартная, бо сваёй робіцца мала. Магчыма, нехта задумаецца і пачне вырошчваць яе і для людзей», — патлумачылі нам у сетцы. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера