Раўкоў: Рашэнне пра знаходжанне ў Беларусі вайсковых аб'ектаў Расіі будзе прымацца з улікам нашых інтарэсаў
Міністэрства абароны адказала на зварот Партыі БНФ датычна набліжэння да заканчэння тэрміну знаходжання ў Беларусі вайсковых аб’ектаў Расіі.
У сваім адказе на зварот Партыі БНФ міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў паведамляе, што пагадненні пра размяшчэнне азначаных вайсковых аб’ектаў уступілі ў сілу для Беларусі ад 7 чэрвеня 1996 года (і, адпаведна, дзейнічаюць да 7 чэрвеня 2021 году), а пра намер адмовіцца ад далейшага працягу гэтых дамоваў Беларусь можа паведаміць расейскаму боку ў тэрмін да 6 чэрвеня 2020 года.
Міністэрства абароны адзначае, што ацэнка мэтазгоднасці працягу ці спынення гэтых дагавораў будзе ажыццяўляцца Міністэрствам абароны з улікам нацыянальных інтарэсаў Беларусі.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Дзярждэпартамент пацвердзіў, што ЗША ўжо перадалі Украіне ракеты ATACMS. І неўзабаве перададуць яшчэ
 5
Цяпер кожны ў ЗША можа набыць робата-сабаку з агнямётам і лазерным навядзеннем. Навошта ён патрэбны?
 6
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера