Знайсці
02.08.2018 / 17:5712РусŁacБел

Генпракуратура Украіны: У выніку «тэракта Саўчанка» маглі пацярпець да 10 тысяч чалавек

Для здзяйснення тэракта, які нібыта планавалі дэпутат Вярхоўнай Рады Надзея Саўчанка і Уладзімір Рубан, патрабавалася да 20 чалавек. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў дырэктар Кіеўскага навукова-даследчага інстытута судовых экспертыз Аляксандр Рувін.

Эксперт дадаў, што непасрэдна наносіць удары з 4 мінамётаў, якія знайшлі ў Рубана, маглі да 10 чалавек.

Паводле яго слоў, нібыта запланаваныя 44-46 стрэлаў можна было ажыццявіць за 15 хвілін максімум.

Мінімальная далёкасць гэтых мінамётаў — 460 метраў, максімальная — 7 кіламетраў.

Паводле падлікаў экспертаў, «тэракт» мог прывесці да 10 тысяч пацярпелых.

Генпракурор Юрый Луцэнка падчас брыфінгу таксама паведаміў, што праваахоўнікі вывучаюць сувязі Саўчанка з кумам прэзідэнта Расіі Віктарам Мядзвядчуком.

Українська правда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера